Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» пратэстуе супраць арышту маёмасці сябра Рады Быкоўскай

Рух «За Свабоду» пратэстуе супраць арышту маёмасці сябра Рады Быкоўскай

2091 прагляд Мінск
Заява Рады Руху «За Свабоду» з нагоды арышту маёмасці сябра Рады Вольгі Быкоўскай.

У снежні 2019 года у Беларусі прайшлі акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі, актыўнымі ўдзельнікамі якіх сталі сябры Руху «За Свабоду». Па дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», пакаранныя штрафамі і арыштамі былі 132 чалавека, агульная сума штрафаў склала 144 993 рублі.

Для шмат каго гэтыя патрабаванні цяжкім грузам для сямейнага бюджэту, акрамя таго, суды адмаўляюць актывістам у праве сплочваць штрафы ў растэрміноўку. Сёння дзяржава спрабуе спагнаць нагладзеныя пакаранні, да актывістаў прыходзяць судовыя выканаўцы, якія накладаюць арышт і пагражаюць канфіскаваць маёмасць і грашовыя сродкі, адключыць мабільную сувязь, забараніць выезд за мяжу.

17 красавіка арышт быў накладзены на маёмасць сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольгі Быкоўскай.

Рада Руху выказвае з гэтай нагоды рашучы пратэст. Мы падкрэсліваем, што ўдзел у мірных акцыях дазволены Канстытуцыяй Беларусі, а людзі выходзілі на вуліцу, каб падтрымаць суверэнітэт Беларусі. Мы лічым штрафы і форму іх спагнання — формай ціску на актывістаў.

Рух «За Свабоду» патрабуе ад уладаў неадкладна адмяніць штрафы, накладзеныя на ўдзельнікаў акцый, а таксама звяртаецца да беларусаў з заклікам пра салідарнасць з актывістамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны