Навіны Навіны Беларусі

Распачаты збор подпісаў за каранцін і дыстанцыйнае навучанне ў школах

Распачаты збор подпісаў за каранцін і дыстанцыйнае навучанне ў школах

2912 Праглядаў Мінск
У Беларусі пагаршаецца сітуацыя з захворваннямі COVID-19. Сябры Руху «За Свабоду» ініцыявалі петыцыю з патрабаваннем у гэтай сітуацыі перайсці на дыстанцыйнае навучанне.

Падпісаць петыцыю можна тут

«Хоць распаўсюджванне інфекцыі COVID-19 набірае абароты, Аляксандр Лукашэнка і Міністэрства адукацыі прынялі рашэнне, што дзеці з 20 красавіка павінны пайсці ў школы. Мы лічым такое рашэнне ўладаў Беларусі безадказным і непрадуманым», — лічаць аўтары петыцыі.

Па іх словах, дзеці і падлеткі радзей заражаюцца каронавірусам і хварэюць у больш лёгкай форме, чым дарослыя, але не менш актыўна пераносяць інфекцыю.

Акрамя таго ёсць іншыя небяспекі:

— вучоба ў класах з вялікай колькасцю школьнікаў не дазваляе выконваць рэкамендаваную медыкамі сацыяльную дыстанцыю.

— няма спадзеву, што дзеці будуць выкарыстоўваць сродкі абароны-маскі і санітайзеры, а настаўнікі змогуць гэта адсачыць.

— самі педагогі апынуцца ў зоне падвышанай рызыкі заражэння каранавірусам.

«Мы патрабуем ўвядзення каранціну для школьнікаў і студэнтаў і правядзення вучэбнага працэсу ў дыстанцыйным рэжыме. Самы час Міністэрству адукацыі даказаць, што Беларусь - IT-краіна», — заявілі аўтары петыцыі.

«У сённяшняй сітуацыі лагічным крокам беларускіх уладаў, каб спрыяць абмежаванню людскіх кантактаў, зрабіць гэтыя крокі ў сферах, якія наўпрост не звязаныя з функцыяваннем эканомікі. А гэта студэнты і школьнікі прынамсі старэйшых класаў», — пракаментаваў ініцыятыву старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Але замест мераў, якія настойліва рэкамендуюць прадстаўнікі СААЗ, дадаў палітык, «улады зноў абіраюць свой унікальны беларускі шлях, і вяртаюць школьнікаў у класы». Пры гэтым, пакуль ідзе імклівы рост тых, хто захварэў, і да піка, а тым болей да спаду яшчэ вельмі далёка і немагчыма прагназаваць, калі ён адбудзецца.

«Канікулы падаўжаліся на некалькі тыдняў, і гэта быў час, калі варта было наладзіць дыстанцыйнае навучанне. Шмат якія школы і настаўнікі пачалі гэта рабіць па ўласнай ініцыятыве, у іх дастаткова добра атрымліваецца. У прыватнасці, мае дзеці дыстанцыйнае навучанне атрымліваюць не толькі з боку школы, але і курсаў замежнай мовы», — кажа Губарэвіч.

Ён заклікаў думаць перад усім пра бяспеку, бо адна справа, калі дзеці знаходзяцца дома, а другая — калі яны пойдуць у школу і пасля прынясуць каранавірус да сваіх бабуляў і дзядуляў. «Гэта будзе зусім іншая сітуацыя і шалёны ўсплеск, і ўлады павінны пра гэта думаць», — падкрэсліў старшыня Руху «За Свабоду».

«Мы настойліва заклікаем і патрабуем працягнуць знаходжанне школьнікаў дома. Натуральна, што вучэбны год ніхто не адмяняў. Таму павінна максімальна шырока разгарнуць дыстанцыйнае навучанне», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1028 18.04.2020 22:26 @ [ няма імя ]

    Я против что б дети посещали школу, сидели на уроках, не выдержит ребёнок 45 минут в маске и ещё в перчатках, а также на переменах дети не будут в них ходить и темболее обрабатывать антисептиком Я за то, что б дети учились дома, и родителям спокойней за своих детей У меня у самой 3 детей и я не пущу в школу, в сад

  • #1029 18.04.2020 23:56 @ Алена

    У меня детей четверо, ни одного не поведу ни в школу ни в сад! В такой ситуации за всю семью в ответе!

  • #1031 22.04.2020 11:12 @ amer

    а здесь, в америке все учителя говорят - это обучение - полная туфта!

  • #1032 22.04.2020 11:14 @ amer

    коронавирус - полная ложь и истерия, я знаю кто это организовал.

Каронавірус

Апошнія навіны