Навіны Навіны Беларусі

ЕНП падтрымала працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Беларусі

ЕНП падтрымала працэдуру абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Беларусі

1541 прагляд
Еўрапейская народная партыя выказала падтрымку правацэнтрысцкай кааліцыі і працэдуры абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі ў Беларусі.

ЕНП высока цэніць адзінства і супрацоўніцтва, якія Рух «За Свабоду», АГП і БХД прадэманстравалі за апошнія некалькі гадоў, адзначыў у адмысловым лісце старшыня партыі Дональд Туск.

«Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, вам удалося дагрукацца да грамадзянаў і прадставіць моцныя меседжы, заснаваныя на нашых агульных еўрапейскіх каштоўнасцях», - адзначыў еўрапейскі палітык.

Па ягоным меркаванні, важна трымацца адзінства, асабліва перад наступнымі выклікамі: прэзідэнцкімі выбарамі, якія пры Лукашэкну ніколі не былі свабоднымі і справядлівымі (не будзе выключэннем і 2020 год), пагрозамі з боку Расіі, а таксама перад пандэміяй COVID-19.

«Паспяховае завяршэнне працэдуры вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі і моцная падтрымка гэтага кандыдата дэмакратычнымі сіламі на працягу выбарчай кампаніі стане першай вырашальнай перамогай дэмакратыі над рэжымам», - заявіў Туск.

Ён падкрэсліў, што толькі аб'яднаная апазіцыя можа прадставіць беларускаму народу рэальную альтэрнатыву.

У сваю чаргу ён паабяцаў, што Беларусь застанецца важнай для ЕНП і Еўропы.

«Для нас важная падтрымка ЕНП, і мы ўдзячныя за тое, што лідары ЕС нават у такі неспрыяльны час у краінах Еўразвязу знаходзяць час, каб сачыць за падзеямі ў Беларусі і аказваць дапамогу па лініі усіх партнёраў», - пракаментаваў ліст старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны