Навіны Навіны Беларусі

Апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх замест параду: перададзеная петыцыя з 2500 подпісамі

Апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх замест параду: перададзеная петыцыя з 2500 подпісамі

2263 праглядаў Мінск
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч перадаў сёння петыцыю з 2500 подпісамі ў Савет Міністраў, Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю прэзідэнта. Падпісанты патрабуюць замест параду на 9 траўня набыць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, пад петыцыяй, якую падтрыхатавалі сябры Руху «За Свабоду», збор подпісаў трывае з 4 красавіка. Падпісаць петыцыю можна тут.

«Па прыкладных ацэнках, адзін парад абыходзіцца ў суму ад 2 мільёна долараў. Гэта кошт 100-150 апаратаў для ШВЛ (штучнай вентыляцыі лёгкіх), якія могуць спатрэбіцца ў выпадку росту захворванняў, выкліканых каранавірусам. Або 1,5 мільёна масак: у аптэках іх не знайсці, хоць ўлады рапартуюць, што ўсяго хапае», — сказана ў звароце.

«На 9 траўня запланаванае правядзенне параду, ніхто ад яго не адмаўляецца. Парад у сённяшніх умовах — небяспечнае масавае мерапрыемства», — заявіў Юрый Губарэвіч пасля перадачы петыцыі.

Гэта, па ягоных словах, велізарная колькасць жаўнераў, якіх ужо і зараз збіраюць на репетыцыі, калі сярод іх ёсць носьбіт, яны ўсе могуць быць заражаныя. «Гэта людзі, якіх будуць заклікаць прыйсці на трыбуны, гэта натоўп, у якім хвароба можа перадавацца з шалёнай хуткасцю, некантралявана і небяспечна», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду».

Калі ж гэтае відовішча разлічанае выключна на аднаго чалавека і на ягоную сям’ю, то варта ўключыць мінулагодні запіс. «Тыя два мільёны, якія звычайна выдаткоўваюцца на правядзенне парада, можна выдаткаваць на больш важныя зараз патрэбы: набыццё абсталявання для беларускіх лякарняў, якога не стае. Грамадства замест дзяржавы вымушанае браць адказнасць за дапамогу медыкам», — падкрэсліў палітык.

«Мы патрабуем ад беларускага кіраўніцтва празрыстасці, адэкватнай рэакцыі, нармальнага выдаткоўвання бюджэтных сродкаў на тыя мэты, якія ў першую чаргу патрэбныя людзям», — дадаў Губарэвіч.

Ён спадзяецца, улады адумаюцца: зараз яшчэ ёсць час адмяніць парад і пераразмеркаваць сродкі.

Збор подпісаў працягваецца. «Я заклікаю падтрымаць петыцыю, бо эпідэмія - гэта праблема ўсёй Беларусі. Выбар стаіць паміж забавамі для вышэйшага кіраўніцтва і жыццямі грамадзянаў Беларусі», — заключыў Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1027 16.04.2020 08:33 @ Аппараты ивл конечно важнее

    В такое страшное время,нужно экономить деньги налогоплательщиков и тратить с умом.

Каронавірус

Апошнія навіны