Навіны Навіны Беларусі

Жыхары Наваполацку патрабуюць інфармацыі пра COVID-19 у горадзе

Жыхары Наваполацку патрабуюць інфармацыі пра COVID-19 у горадзе

1597 Праглядаў Наваполацк
Збор подпісаў пад зваротам пра неабходнасць сталага і поўнага інфармавання пра сітуацыю з захворваннем каранавірусам абвешчаны ў Наваполацку. Ініцыятар в.а. віцебскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.

«У Беларусі расце колькасць людзей, інфіцыраваных вірусам COVID-19. Відавочна, найлепшым сродкам супраць з’яўлення і распаўсюджвання чутак і панічнага настрою сярод жыхароў горада з’яўляецца аператыўнае прадастаўленне афіцыйнай праўдзівай інфармацыі», — сказана ў звароце, пад якім ідзе збор подпісаў.

Пры гэтым, па дадзеным ініцыятараў, пакуль няма ніводнага паведамлення пра сітуацыю ў горадзе з захворваннямі каранавірусам.

Далучыцца да звароту можна тут

«У сувязі з гэтым, мы жыхары горада Наваполацка просім галоўнага санітарнага лекара і гарадскія ўлады аператыўна і своечасова інфармаваць нас праз мясцовыя СМІ аб выяўленні інфіцыраваных COVID-19, аб колькасці людзей з пнеўманіяй, якія знаходзяцца ў бальніцы горада, і аб іх стане», — завершылі аўтары звароту.

«Сітуацыя з каронавірусам ў краіне ўскладняецца. Людзі хто панікуе, хто ставіцца мякка кажучы абыякава. А ўсё гэта ад таго, што мы нічога не ведаем! Адсутнасць поўнай інфармацыі стварае страх і разгубленасць», — адзначыла ініцыятар звароту Вольга Дамаскіна.

Яна адзначыла, што па інфармацыю звяртаюцца да яе і складана патлумачыць, чаму няма афіцыйнай версіі. Тым болей, што па Полацку публікацыі ёсць. Акрамя таго, патрэбныя дадзеныя пра колькасць праведзеных тэстаў.

«Таму і звярнуліся да ўладаў. Патрэбная штодзённая інфармацыя, што адбылося. Няма выпадкаў, мы павінны ведаць, што няма. Будзе менш страху, разгубленасці і няведання», — дадала в.а. абласнога каардынатара Руху.

Вольга Дамаскіна адзначыла, што такую інфармацыю можна публікаваць не толькі ў дзяржаўнай газеце, ці на сайце выканкаму, але і ў сацсетках.

Палітык падкрэсліла, што на сёння даверу да афіцыйных лічбаў у людзей няма.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Каронавірус

Апошнія навіны