Навіны Навіны Беларусі

Петыцыя: Замест параду — апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх

Петыцыя: Замест параду — апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх

1750 Праглядаў
Сябры Руху «За Свабоду» прапануюць адмовіцца ад небяспечнага праз пандэмію каранавірусу парада на 9 траўня і сродкі накіраваць на набыццё апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Створаная адпаведная петыцыя, якую можна падпісаць тут.

Аўтары петыцыі прапануюць падпісаць яе, каб запатрабаваць ад уладаў больш рашучых дзеянняў супраць распаўсюду інфекцыі COVID-19.

«У прыватнасці мы патрабуем афіцыйнай забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку прымеркаваных да дзяржаўных святаў. Такая мера — не толькі фільтр на шляху коронавирусной інфекцыі, але і эканомія бюджэтных сродкаў», — нагадалі аўтары петыцыі, звярнуўшы ўвагу на тое, што сродкі можна пусціць на спецыяльнае медабсталяванне і абарону для медыкаў.

Акрамя таго, адзначаюць яны, праводзіць парад 9 траўня, прысвечаны Дню Перамогі, у складанай эпідэміялагічнай сітуацыі небяспечна.

«Дакладны кошт правядзення ваенных парадаў у Беларусі, як і інфармацыя пра многія іншыя бюджэтныя траты, трымаецца ў сакрэце. Па прыкладных ацэнках, адзін парад абыходзіцца ў суму ад 2 мільёна долараў. Гэта кошт 100-150 апаратаў для ШВЛ (штучнай вентыляцыі лёгкіх), якія могуць спатрэбіцца ў выпадку росту захворванняў, выкліканых каранавірусам. Або 1,5 мільёна масак: у аптэках іх не знайсці, хоць ўлады рапартуюць, што ўсяго хапае», — палічылі ў звароце.

Замест параду 9 траўня аўтары запатрабавалі набыць апараты ШВЛ.

Зварот з подпісамі будзе накіраваны ў Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў і адміністрацыю прэзідэнта.

Тэгі: петыцыя 8

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Каронавірус

Апошнія навіны