Навіны Навіны Беларусі

Сябры Руху «За Свабоду» раздалі мінчанам маскі і памяткі пра каранавірус

Сябры Руху «За Свабоду» раздалі мінчанам маскі і памяткі пра каранавірус

2174 праглядаў Мінск
Дзвесце масак, антысептыкі і памяткі раздалі сёння актывісты Руху «За Свабоду» ў межах інфармацыйнай кампаніі пра адказныя паводзіны пад час пандэміі каранавірусу.

«У Беларусі, нажаль, улада не клапоціцца, каб людзі мелі ўсю неабходную інфармацыю. Гэта тычыцца і статыстычных дадзеных: колькасць захворванняў, колькасць захварэўшых, нажаль, пайшлі першыя памерлыя. Абмежаванні тычацца і інфармацыі, якая тычыцца бяспекі тых, хто знаходзіцца побач з тымі, хто захварэў», — патлумачыў патрэбу правядзення акцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Задача ўдзельнікаў, дадаў палітык, праінфармаваць тых, хто зараз знаходзіцца не дома, вымушаны перасоўвацца грамадскім транспартам, пра неабходнасць паклапаціцца пра ўласную бяспеку і бяспеку блізкіх.

Губарэвіч адзначыў, што з людзей, якія праходзілі міма, хіба кожны дзясяты толькі ў масках.

Палітык прапанаваў раздаваць маскі бясплатна на ўваходзе ў метрапалітэн, каб знізіць рызыку захворвання. «Лекаваць людзей будзе ў разы даражэй», — дадаў Губарэвіч.

200 масак і дэзінфікуючы сродак былі раздадзеныя за 15 хвілінаў.

«Людзі нармальна рэагавалі на акцыю, часам прасілі дзве-тры, бо дома дзеці, унукі, — распавёў намеснік старшыні Руху „За Свабоду“ Віктар Янчурэвіч. — Адчуваецца патрэба і неабходнасць дадатковых крокаў у тым ліку з боку дзяржавы, каб бараніць грамадзянаў ад пандэміі».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Каронавірус

Апошнія навіны