Навіны Аналітыка

Юрый Губарэвіч — кандыдат на выбарах-2020. Біяграфія, праграма, стратэгія

Юрый Губарэвіч — кандыдат на выбарах-2020. Біяграфія, праграма, стратэгія

5524 праглядаў
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч бярэ ўдзел у праймерыз, якія вызначаць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі ў выбарчай прэзідэнцкай кампаніі гэтага года. Онлайн-галасаванне праходзіць на спецыяльным сайце prezident21by.org. А тут вы можаце даведацца падрабязней пра асобу палітыка і тое, што ён прапануе.

* Хто такі Юрый Губарэвіч?

Малая радзіма: горад Белаазёрск у Брэсцкай вобласці, нарадзіўся 23 лютага 1978 года.

Адукацыя: інжынер-электрык (скончыў палітэхнічную акадэмію ў Мінску) і магістр дзяржаўнага кіравання (вучыўся ў Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны), стажыраваўся ў ЗША, Польшчы і Чэхіі.

Праца: раней топ-менеджар у шэрагу бізнес-кампаній (напрыклад, ЗАТ «Белраснафтахімрэсурс»), цяпер — свая справа ў сферы паслугаў.

Палітыка: абіраўся дэпутатам і намеснікам старшыні Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў...

Падрабязней аб біяграфіі Юрыя Губарэвіча — тут

* Навошта ўдзел у выбарчай кампаніі-2020?

Трэба перамагаць і мяняць уладу! Юрый Губарэвіч прапануе легальны механізм, як паламаць сцэнар фальсіфікацыяў і здзейсніць электаральную рэвалюцыю. Дзеля гэтага патрэбныя актыўныя салідарныя дзеянні 1% беларусаў!

Большасць беларусаў — за перамены. Але ў людзей розныя матывацыі. Камусьці не хапае дэмакратыі, і ён гатовы змагацца за яе нават адзіночным пікетам. А некаму — дабрабыту, дзеля якога ён гатовы хіба што да пратэстнага галасавання. Прыхільнікаў пераменаў аб’яднае і натхніць на супольныя дзеянні выразная альтэрнатыва — не голыя лозунгі «Далоў!», а праграма грунтоўных і зразумелых рэформаў, якую прапануе адзіны кандыдат...

Падрабязней аб выбарчай стратэгіі Юрыя Губарэвіча — тут

* Тэзы праграмы

Прыярытэт — інтэграцыя з Еўрасаюзам. На першым этапе — партнёрства і развіццё гандлю. Бо нам патрэбныя заходнія інвестыцыі і тэхналогіі. Тое, чаго няма ў Расіі.

Народ перастане карміць чыноўнікаў-дармаедаў. У першую чаргу мы ліквідуем пасады ідэолагаў. І скасуем шэраг лішніх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў. У адказных і сумленных дзяржслужбоўцаў з’явіцца перспектыва кар’ернага росту.

Праблемныя дзяржпрадпрыемствы мадэрнізуем, прыватызуем або адправім на металалом. Нашы заводы стануць важнымі звёнамі ў тэхналагічных ланцужках міжнародных кампаній. Тыя, хто страціць працу, атрымаюць годную дапамогу — 80% заробку цягам паўгода.

Замест абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ — дапамога знайсці першае месца працы. Мы забяспечым паўгода вучобы за мяжой для студэнтаў і стажыроўкі праз кожныя пяць гадоў для выкладчыкаў.

З’явяцца суды прысяжных як абарона ад судовых памылак і фальсіфікацыі следчых справаў. У выніку канстытуцыйнай рэформы беларусы самі будуць выбіраць мэраў гарадоў...

Падрабязней аб выбарчай праграме Юрыя Губарэвіча чытайце тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны