Навіны Навіны Беларусі

Народнае галасаванне адкрытае для ўсіх грамадзянаў Беларусі

Народнае галасаванне адкрытае для ўсіх грамадзянаў Беларусі

2627 Праглядаў Мінск
Каментар Руху «За Свабоду» з нагоды заяваў пра арганізаваную з боку ўладаў падтрымку кандыдата на Народным галасаванні (праймерыз), старшыні Руху Юрыя Губарэвіча.

16 сакавіка сустаршыня БХД Павел Севярынец і 17 сакавіка намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч спынілі ўдзел у працэдуры праймерыз. За гэты час таксама былі апублікаваныя некалькі расследаванняў, якасць якіх і высновы выклікаюць сумневы.

У сувязі з гэтым маем неабходным заявіць:

1. Рух «За Свабоду» лічыць, што ўдзел у галасаванні чыноўнікаў з'яўляецца гібрыднай атакай на праймерыз. Лічым, што яны спецыяльна прыйшлі на галасаванне, каб іх пазналі мясцовыя актывісты і каб такім чынам справакаваць канфлікт сярод удзельнікаў Народнага галасавання.

2. Каманда Руху «За Свабоду» і Юрый Губарэвіч асабіста не запрашалі на сустрэчу чыноўнікаў і актывістаў праўладных арганізацыяў, ніякіх дамоўленасцяў з імі пра падобныя дзеянні не было.

3. Магчымасць такой сітуацыі створаная адкрытасцю працэдуры Народнага галасавання для ўсіх грамадзянаў Беларусі. Адзіным дэмакратычным механізмам эфектыўна супрацьстаяць падобным дзеянням мы лічым масавы ўдзел у праймерыз прыхільнікаў перамен. Рух «За Свабоду» заклікае далучацца да актыўнага ўдзелу ў інтэрнэт-галасаванні, аб старце якога арганізатары паведамяць у бліжэйшыя дні, і да рэгіянальных сустрэч, калі яны будуць адноўленыя пасля стабілізацыі сітуацыі з каронавірусам.

4. Мы выказваем шкадаванне, што частка нашых партнёраў па кааліцыі пры сутыкненні з першымі складанасцямі абрала не шлях іх пераадолення, а выйшла з працэдуры абрання адзінага кандыдата ад аб'яднанай апазіцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1018 21.03.2020 19:10 @ [ няма імя ]

    Прэтэндэнту на ролю адзінага кандыдата ад апазіцыі патрэбна ня толькі быць лідарам той самай апазіцыі, але і намагацца стаць лідарам для простага народа. Дрэнна што Паўла так просто змаглі перамагчы. Так, менавіта перамагчы. Народ зараз ня верыць у поспех апазіцыі, шмат хто з саміх прадстаўнікоў апазіцыі ў рэгіёнах не верыць у перамогу без аб'яднання. Улады гэта добра ведаюць і намагаюцца перашкодзіць з'яўленню адзінага кандыдата. І ім ня важна хто стане адзіным, для іх галоўнае каб яго не было.

  • #1019 25.03.2020 20:04 @ Леанід

    Спачатку трэба зразумець, што праймерыз і народнае галасаванне гэта ЗУСІМ розныя паняцці. І не варта вожыка з вужакай злучаць. Але гэтая супрацьлегласць не бянтэжыць арганізатараў галасавання ў рэгіёнах. Больш канфліктаў, то весялей?.. А далей што??.. Знікненне.

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны