Навіны Навіны Беларусі

Хрыстафор Жаляпаў: Наш абавязак — супрацьстаяць «рускаму свету»

Хрыстафор Жаляпаў: Наш абавязак — супрацьстаяць «рускаму свету»

2286 Праглядаў Віцебск
Кіраўнік віцебскага грамадскага аб’яднання «Грамадства і самакіраванне» Хрыстафор Жаляпаў стаў лаўрэатам прэміі імя Віктара Сырыцы, заснаванай Рухам «За Свабоду».

Гэтай прэміяй з 2016-га году ўганароўваюць актывістаў за арганізацыю выбітных рэгіянальных ініцыятываў. Хрыстафор Жаляпаў атрымаў узнагароду за правядзенне ў Віцебску канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, прысвечанай станаўленню незалежнасці краіны і неабходнасці супрацьстаяць захадам так званага “рускага свету”.

Небяспека ўплываў прарасейскіх настрояў існуе і цяпер, лічыць Хрыстафор Жаляпаў:

– “Расейскі свет” не супакойваецца, і таму наша дзейнасць – і тая канферэнцыя, і ўсё, што мы робім пасля канферэнцыі, ёсць дэманстрацыяй нашай пазіцыі. Прабачце, але мы не хочам жыць з вамі жыць у адной краіне. Мы гатовы з вамі сябраваць, але ў вас – свая хата, а ў нас – свая хата.

Напярэдадні Дня роднай мовы з ініцыятывы Хрыстафора Жаляпава былі дасланыя лісты ва ўніверсітэт імя Машэрава і ў аддзел культуры Віцебскага аблвыканкаму. Кіраўнікам нагадалі пра мінулагодні скандальны выпадак, калі ў Міжнародны дзень роднай мовы ў навучальнай установе прайшлі імпрэзы, прысвечаныя расейскай мове, прафінансаваныя расейскім фондам “Русский мир”.

У адказе Пятра Падгурскага, кіраўніка абласнога аддзела культуры, гаворыцца пра гатоўнасць папулярызаваць родную мову і нават прыгадваецца асабісты ўдзел віцебскіх чыноўнікаў у напісанні агультнанацыянальнай дыктоўкі.

Ганна Ліпка

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія імя Віктара Сырыцы

Апошнія навіны