Навіны Навіны Беларусі

Дрыбінскі суд перадумаў караць Юркова за дызлайк у Аднакласніках

Дрыбінскі суд перадумаў караць Юркова за дызлайк у Аднакласніках

2246 Праглядаў Дрыбін
Андрэй Юркоў не будзе плаціць штраф за сумны смайлік, які паставіў пад паведамленнем у Аднакласніках. Так вырашыў Дрыбінскі суд на новым пасяджэнні.

Суддзя Людміла Новікава спыніла адміністратыўную справу супраць Юркова, якога перад гэтым суд палічыў вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Летась грамадскі лідар паставіў смайлік «сумую» пад пастом у Аднакласніках, дзе параўноўваліся ахвяры нацысцкага і савецкага рэжымаў. Пост змяшчаў сімволіку гэтых рэжымаў. Алгарытм сацыяльнай сеткі працуе так, што пасля выстаўлення любога смайліка пад пастом, ён патрапляе ў стужку карыстальніка і ягоныя сябры бачаць гэты запіс.

23 снежня 2019 года Юркова за гэта пакаралі штрафам у 10 базавых велічынь, на сёння гэта 255 рублёў.

Грамадскі лідар тлумачыў, што не меў намеру распаўсюджваць чужы пост, а з дапамогай «дызлайка» выказаў адмоўнае стаўленне да нацысцкага і савецкага рэжымаў.

Менавіта таму Юркоў накіраваў скаргу ў абласны суд, пасяджэння якога адбылося 6 лютага. Там было прынята рашэнне накіраваць справу ў Дрыбін на новы разгляд.

Падчас яго высветлілася, што карцінка, пад якой Юркоў паставіў сумны смайлік патрапіла ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 27 лістапада 2019 года паводле рашэння Віцебскага суда. А гэта здарылася ўжо пасля таго, як Юркоў паставіў дызлайк у Аднакласніках, таму суддзя Людміла Новікава прыйшла да высновы, што Юркоў не парушыў закон.

Крыніца: horki.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны