Навіны Навіны Беларусі

Смяротнае пакаранне, Расiя i НАТА: адказы ад Губарэвіча

Смяротнае пакаранне, Расiя i НАТА: адказы ад Губарэвіча

2190 Праглядаў Мінск
Шэсць чалавек вырашылі прыняць удзел у праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары ад апазіцыі — гэта лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, прадстаўнікі БХД Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, старшыня АГП Мікалай Казлоў, былая дэпутатка парламента Ганна Канапацкая, а таксама намеснік кіраўніка Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. «Наша Ніва» задала ўсім кандыдатам аднолькавыя пытанні.

Часткова прыводзім адказы Юрыя Губарэвіча. Поўная версія даступная па спасылцы.

Ці гатовыя вы даць гарантыі бяспекі Аляксандру Лукашэнку?

Юрась Губарэвіч: Так, пасля расследавання яго 25-гадовай дзейнасці і адсутнасці прэтэнзіяў з боку незалежнага суда.

Што нам рабіць з саюзнай дзяржавай і ЕАЭС?

Юрась Губарэвіч: Саюзная дзяржава ўжо цяпер адмірае, а ў ЕАЭС Расія дамінуе і дыскрымінуе Беларусь. Шлях Беларусі — паступовая інтэграцыя ў еўрапейскую эканамічную прастору.

Беларусі варта рухацца ў бок уступлення ў ЕС і НАТА?

Юрась Губарэвіч: ЕС — сяброўства. НАТА на першым этапе — партнёрства з магчымасцю сяброўства, калі гэта ўзмоцніць нацыянальную бяспеку Беларусі.

Беларуская мова павінна быць адзіная дзяржаўнай ці пакінуць двухмоўе?

Юрась Губарэвіч: Беларуская мова — дзяржаўная. З гарантыяй моўных правоў нацыянальных меншасцяў.

Вы за смяротнае пакаранне ці супраць?

Юрась Губарэвіч: Супраць.

Войска павінна быць кантрактным ці варта пакінуць усеагульны вайсковы абавязак?

Юрась Губарэвіч: Кантрактнае, з магчымасцю ўсеагульнай мабілізацыі.

Ці падтрымліваеце вы легалізацыю лёгкіх наркотыкаў?

Юрась Губарэвіч: Так, з цягам часу.

А легалізацыю прастытуцыі?

Юрась Губарэвіч: Калі грамадства будзе гатова да гэтага.

Калі не вы, то хто больш годны з астатніх кандыдатаў?

Юрась Губарэвіч: Той, хто набярэ большасць галасоў падчас праймерыз.

Крыніца: nn.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны