Навіны Навіны Беларусі

Вольга Быкоўская: Для нас будзе больш важным адзінства

Вольга Быкоўская: Для нас будзе больш важным адзінства

2144 праглядаў Полацк
Большасць беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў рыхтуюцца да ўдзелу у праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад абʼяднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары. Сярод шасці прэтэндэнтаў, якія пададалі свае заяўкі на ўдзел у праймерыз, ёсць і старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская перакананая, што ў выпадку неабрання іх лідара, Рух “За Свабоду” будзе працаваць на адзінага кандыдата.

– Рух “За Свабоду” ўдзельнічае ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. І гэта значыць, што ён падтрымае адзінага кандыдата ў любым выпадку, хто б гэтым адзіным кандыдатам ні быў.

Мы, канешне, спадзяемся на перамогу Юрыя Губарэвіча. Але, хто б ні быў адзіным кандыдатам, для нас будзе больш важным адзінства. І таму мы працягнем працаваць усю прэзідэнцкую кампанію.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны