Навіны Аналітыка

Ці выведзе акцыя 26 красавіка апазіцыю з фрустрацыі?

Ці выведзе акцыя 26 красавіка апазіцыю з фрустрацыі?

3073 праглядаў
У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху».

Збор — на пляцоўцы каля будынку прэзідыуму Акадэміі навук а 17.45, а 18.30 — пачатак шэсця да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, пасля сканчэння шэсця мае адбыцца мітынг.

Заяўнікі кажуць, што пры колькасці ўдзельнікаў да 5 тысяч тыя рушаць па ходніках.

Палітолаг Юрась Чавусаў мяркуе, што акцыя 26 красавіка можа дапамагчы апазіцыі ўстаць на ногі пасля падзеяў на Плошчы.

«Няма штучнага размежавання: маўляў, тыя, хто ўскладае кветкі Якубу Коласу, — больш радыкальныя, а тыя, хто Янку Купалу, — згоднікі», — сказаў ён у інтэрв’ю «Белсату». На думку эксперта, улады дазволяць мітынг ля Чарнобыльскай капліцы. Але шэсце да яе ад Акадэміі навук — наўрад ці.

Пры гэтым Юрась Чавусаў падкрэслівае, што цяпер спалучэнне лозунгаў пра атамную электрастанцыю, палітыку і эканамічны крызіс як ніколі знаходзіць водгук у грамадстве: «26 красавіка можа стаць акцыяй, якая дазволіць апазіцыі выйсці з фрустрацыі, у якой яна апынулася пасля разгону Плошчы. Але чакаць, што яна пераломіць сітуацыю ў грамадстве, — гэта значыць зноўку трапляць у тую пастку, у якую апазіцыя трапіла напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Не Плошча павінна быць сродкам змянення сітуацыі ў Беларусі, а змяненне сітуацыі ў Беларусі вядзе да Плошчы, і Плошча проста становіцца кропкай, калі гэтыя змены набываюць якасна новы характар».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны