Навіны Навіны Беларусі

Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз

Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз

2094 праглядаў Полацк
Беларуская апазіцыя рыхтуецца да праймерыз. Сябра рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская лічыць, што беларусы праявяць актыўнасць пад час паездак у рэгіёны.

– Я думаю, што актыўнасць павінна быць, да прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі традыцыйна цікаўнасць больш высокая, чым да іншых. І таму я спадзяюся, што беларусы ў рэгіёнах захочуць паўдзельнічаць у сапраўдных выбарах.

Бо праймерыз, як бы не характарызавалі гэтае народнае галасаванне тыя, каму яно не падабаецца, але гэта рэальна сапраўдны шанец паўдзельнічаць для беларусаў у выбарах, у якіх яны не ўдзельнічаюць не тое што гады ўжо, – а дзесяцігоддзі.

Пагадненне аб працэдуры праймерыз падпісалі БСДП (Грамада), Партыя БНФ, АГП, аргкамітэт БХД і Рух „За Свабоду”. Выбары адзінага кандыдата прадугледжваюць выкарыстанне рэйтынгавай сістэмы. Размеркаванне балаў паміж прэтэндэнтамі пройдзе на аснове інтэрнэт-галасавання, галасавання ў рэгіёнах і галасавання дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сілаў, які плануецца правесці ў другой палове траўня. Там жа будзе абвешчаны адзіны кандыдат.

Васіль Кроква

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны