Навіны Навіны Беларусі

Юрый Губарэвіч падаў заяўку на ўдзел у працэдуры выбару адзінага кандыдата

Юрый Губарэвіч падаў заяўку на ўдзел у працэдуры выбару адзінага кандыдата

2827 Праглядаў Мінск
Сёння было абвешчана аб фармаванні Штаба «Народнага галасавання» і распачаўся прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў на ўдзел у вызначэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на прэзідэнцкіх выбарах. Першым заяўку на ўдзел падаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

У адпаведнасці з працэдурай для ўдзелу ў “Народным галасаванні“ Губарэвіч прадставіў у штаб выпіску з рашэння Канферэнцыі Руху аб вылучэнні яго кандыдатуры. Рашэнне пра гэта было прынятае ў снежні 2018 года, лідар арганізацыі быў вылучаны «кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году і ў праймерыз» кааліцыі.

«У мяне сур'ёзныя планы на ўдзел і перамогу ў праймерыз. Гатовы прадстаўляць інтарэсы шырокага кола людзей, якім блізкія еўрапейскія каштоўнасці, дэмакратыя і нацыянальнае адраджэнне», - заявіў Губарэвіч пасля падачы заяўкі.

Палітык перакананы, што ў выпадку, калі ў кампаніі “Народнае галасаванне“ прымуць удзел не толькі актывісты дэмакратычных структураў, але і тая большасць грамадзян, якія патрабуюць пераменаў, можна разлічваць на перамогу.

Нагадаем, што прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, Рух «За Свабоду» і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Зараз створаны штаб праймерыз - «Народнага галасавання». У адпаведнасці з замацаванай працэдурай, заяўкі ад жадаючых удзельнічаць у працэдуры прымаюцца ад сёння і да 16 лютага. Разгляд заявак закончыцца да 3 сакавіка, пасля чаго пачнецца галасаванне ў інтэрнэце і стартуюць паездкі па рэгіёнах.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэзідэнцкія выбары 2020

Апошнія навіны