Навіны Навіны Беларусі

Створаны штаб для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

Створаны штаб для абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах

2050 Праглядаў Мінск
Штаб для правядзення працэдуры «Народнага галасавання» (Праймерыз) створаны сёння. Яго каардынатарам стаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Нагадаем, што прадстаўнікі пяці палітычных структураў (АГП, БСДП, БХД, Рух «За Свабоду» і Партыі БНФ) правялі 27 студзеня супольную прэс-канферэнцыю, на якой абвясцілі пра пачатак працэдуры абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Штаб будзе складацца з інфармацыйнага, арганізацыйнага, аналітычнага і кантрольнага аддзелаў. Ад сёння — 3 лютага — пачынаецца прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў, якія жадаюць пазмагацца за званне «адзінага» ад дэмакратычных сіл.

Прыём заявак скончваецца 16 лютага у 23:59 па мінскім часе. Дакументы для прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ад партый і іншых палітычных структураў: выпіска з пратакола цэнтральных органаў, заява аб жаданні прыняць удзел у вылучэнні, падпісанае пагадненне з прэтэндэнтам, а таксама эквівалент 500 еўра па курсу Нацбанка на момант падачы заяўкі.

Дакументы для прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў наступныя: 200 подпісаў (сабраныя на паперы мусяць утрымліваць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца рэгістрацыі, кантактны тэлефон (е-мэйл), дату подпіс; сабраныя анлайн подпісы мусяць утрымліваць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца рэгістрацыі, кантактны тэлефон і е-мэйл), заява аб жаданні прыняць удзел у вылучэнні, падпісанае пагадненне з прэтэндэнтам, а таксама эквівалент 500 еўра па курсу Нацбанка на момант падачы заяўкі.

Дакументы перадаюцца каардынатару штаба Ігару Барысаву (кантакты: +375 29 743 51 52, ihar.barysau@gmail.com).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны