Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» арганізаваў у Беластоку акцыю супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі

Сябра Руху «За Свабоду» арганізаваў у Беластоку акцыю супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі

2792 праглядаў Беласток
Андрусь Цянюта сабраў акцыю пратэсту каля амбасады Беларусі. Удзельнікі прынялі рэзалюцыю ў патрымку незалежнасці.

«Сёння адбыўся пікет супраць інтэграцыі Беларусі ў Беластоку. Сабралося каля 10 чалавек. Пратэстоўцы выказаліся супраць інтэграцыі з Расіяй а таксама была прынята рэзалюцыя», — распавёў сайту Pyx.by Цянюта.

Актывіст Руху «За Свабоду» лічыць, што «акцыя была паспяховай бо мы прыцягнулі увагу ў Польшчы і Беластоку да гэтай праблемы».

«Зараз вельмі важна праводзіць такія акцыі, бо яны спрыяюць грамадскаму меркаванню у свеце, што Беларусь спрабуюць інтэграваць з Расіяй супраць волі грамадзянаў», — заключыў Андрусь Цянюта.

З цікавых акалічнасцяў, па словах сведкаў, пад час акцыі пратэсту кансулят спыніў сваю працу.

РЭЗАЛЮЦЫЯ

Мы, удзельнікі сходу, выказваем свой катэгарычны пратэст супраць так званай глыбокай інтэграцыі з Расейскай Федэрацыяй і падпісання «дарожных картаў». Мы заяўляем аб нелегітымнасці любых пагадненняў, якія падпішуць прадстаўнікі сённяшніх кіруючых рэжымаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі.

Усе дамовы, сакрэтныя пратаколы пад прыкрыццём «саюзнай дзяржавы» падпісаныя Лукашэнкам і Пуціным і іх даверанымі асобамі, не будуць адпавядаць Канстытуцыі і памкненням беларускага народу. Мы стагоддзямі змагаліся за Незалежнасць і дзяржаўнасць не дзеля таго каб адзіным подпісам чыноўнікаў Беларусь спыніла свае існаванне.

Мы заклікаем міжнародную супольнасць праявіць салідарнасць з беларускім народам, прызнаць нелегітымнымі любыя пагадненні між рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна ў межах так званай Саюзнай дзяржавы. Мы будзем патрабаваць увесці дадатковыя санкцыі ў выпадку падпісання гэтых пагадненняў.

Нам не патрэбны саюз з краінай-агрэсарам. Беларускі народ з’яўляецца часткай Еўрапейскай сям’і народаў.

У беларускага народа хопіць сілаў абараніць Незалежнасць і дамагчыся вяртання сваіх правоў і свабодаў.

Свабоду не спыніць!

Незалежнасць — гэта шлях да Свабоды!

Беларусь жыла, жыве і будзе Жыць!

20 снежня 2019 г.

Фота Радыё «Беласток» і Газета «Выборча-Беласток»

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны