Навіны Навіны Беларусі

Актывістаў Руху «За Свабоду» будуць судзіць за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі

Актывістаў Руху «За Свабоду» будуць судзіць за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі

2896 Праглядаў Мінск
На сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольгу Быкоўскую і сябра Мінскай абласной Рады Іллю Дабратвора склалі пратаколы за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 7 снежня.

На ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня, пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў. На 17 снежня вядома пра больш 25 чалавек, якіх выклікалі ў РАУС.

На Быкоўскую, якую выклікалі 16 снежня ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

«Наведала Ленінскі РУУС. Склалі пратакол па арт. 23.34 ч.1 (парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў) за ланцуг 7 снежня. Паказалі маё фота буйным планам.

У сваю чаргу я прызнала, што знаходзілася ў вызначаны час каля Галоўпаштампту для падтрымкі #незалежнасць Беларусі. Але віны сваёй не пабачыла, бо была там у адпаведнасці з правамі, дадзенымі мне Канстытуцыяй.

Упэўненая, што зараз важна выступаць у падтрымку суверэнітэту. Улады не толькі не могуць даць сваім грамадзянам гарантыі яго абароны, але і выкарыстоўваюць карны апарат супраць тых для каго незалежная Беларусь безумоўная каштоўнасць», — адзначае яна.

Вольга Быкоўская прызналася, што гэта першы пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў ейным жыцці, паведамляе «Вясна».

«Склалі пратакол па 23.34 ч 1.Адпаведна пратаколу, „актыўна ўдзельнічаў“. Па-беларуску весьці працэс адмовіліся», — кажа Ілля Дабратвор.

Па ягоных словах, ён заўважыў шэраг праблемаў у дакуменце.

1) У рапартах супрацоўнікаў міліцыі значыцца «прысутнічаў», згадак пра «актыўны ўдзел», а гэтак жа звестак, у чым ён праўляўляўся, няма.

2) Скрыншот са мной зроблены на праспекце Скарыны — у пратаколе «плошча Незалежнасці».

«Ад тлумачэнняў я адмовіўся, паказаў у пратаколе, што буду даваць тлумачэнні ў судзе, бо пратакол быў ужо складзены, сэнсу ў тлумачэннях не бачу. Паважаныя супрацоўнікі міліцыі, ваша кваліфікацыя выклікае вялізныя сумневы. Вы б хоць курсы якія скончылі», — дадаў сябра Руху.

Па ягоных словах, на мерапрыемстве 7 снежня ён прысутнічаў як журналіст, пацверджання гэтаму ёсць на сайце «Беларуская праўда» і сайце Руху «За Свабоду», акрамя гэтага ёсць матэрыялы на ягоных старонках у сацыяльных сетках.

Падарыў супрацоўнікам паштоўку з іх калегамі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны