Навіны Навіны Беларусі

Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю

Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю

3039 Праглядаў Мінск
Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.

“Увага, праваабаронцы!”, - напісаў у фэйсбуку Павал Севярынец. - Мікалай Казлоў і Вольга Кавалькова з Менску, Зьміцер Казлоў (Шэры Кот) з Барані, Андрэй Кудзік з Вілейкі атрымалі позвы пасля акцыі 7 снежня”.

Праваабаронцам таксама вядома, што ў Маскоўскі РАУС на панядзелак,16 снежня, выклікалі айца Вікенція (Віктара Кавалькова) за акцыю 7 снежня, а 15 снежня яго чакаюць у Ленінскім РУУСе. Прычына – удзел у акцыях на Кастрычніцкай плошчы 7-8 снежня, скіраваных супраць пашыранай інтэграцыі Беларусі і Расеі,

Паведамляе актывіст Леанід Кулакоў:

“Мне таксама паўгадзіны назад тэлефанавалі з Маскоўскага РАУСа і запрашалі на 16 снежня прыйсці за пратаколам".

Вядома таксама, што позву атрымаў жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях на выходных у фэйсбуку, Укантакце і Аднаклассніках.

На 15 снежня ў 14.00 у РУУС Ленінскага раёна Мінска выклікалі актывістку Руху "За Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую.

Тды ж таксама выклікалі актывістку Галіну Лагацкую. Пра гэта паведамляе Леанід Кулакоў.

“Працуюць у аўральным рэжыме, раз у нядзелю выклікаюць», - пракаментавала выклік Вольга.

"Патэлефанавалі з заблакаванага нумару і запрасілі ў Ленінскі РАЎС для складання пратаколу за ўдзел у “несанкцыяваным мерапрыемстве”. Я прапанаваў каб даслалі павестку. На гэтым і закончылі размову," - паведамляе ў фэйсбуку старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

Арсеній Дзядок (непаўнагадовы) - Ленінскі РУУС.

Павел Белавус – Ленініскі РУУС.

Зміцер Казакевіч: "Выклікаюць на панядзелак 16 снежня з 9 да 11 раніцы ў РАУС Маскоўскага раёна Мінска для складання пратаколу па арт 23.34 КаАП за 7 снежня".

Антон Жылко паведаміў, што яго таксама выклікалі на 16 снежня з'явіцца з 9 да 11 раніцы ц Маскоўскі РУУС у сувязі з массавым мерапрыемствам 7 снежня.

Сябра мінскай абласной Рады Руху "За Свабоду" Ілля Дабратвор, які прысутнічаў на акцыі як журналіст, таксама выкліканы на панядзелак..

-Сёння ў 19.00 мне патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся працаўніком Маскоўскага РУУС Мінска, - распавёў Ілля Дабратвор Беларускай праўдзе. - Ён паведаміў, што распачаты адміністрацыйны працэс па факце ўдзелу ў акцыі 7 снежня. 16 снежня з 9 да 11 мяне выклікаюць па адрасе Грушаўская 9, кабінет 416 для дачы тлумачэнняў.

Праваабаронцы ўдакладняюць інфармацыю яшчэ па некалькі ўдзельніках акцыі 7 снежня ў Мінску.

Крыніца: spring96.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны