Навіны Навіны Беларусі

Пратакол за дыcлайк у «Одноклассниках» вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку

Пратакол за дыcлайк у «Одноклассниках» вярнулі ў міліцыю на дапрацоўку

2682 праглядаў Дрыбін
Суддзя Дрыбінскага раённага суда Барыс Пігаль азнаёміўся з матэрыяламі адміністрацыйнай справы сябра Руху «За Свабоду» Андрэя Юркова і прыняў рашэнне вярнуць іх у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў.

Андрэя Юркова спрабуюць прыцягнуць да адказнасці паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП— нібыта за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены напрыканцы лістапада. Падставай для гэтага паслужыў дыслайк у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

Андрэй Юркоў з выстаўленымі яму абвінавачаннямі не пагадзіўся і напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дыслайк пад чужым тэкстам.

За гэты дыслайк яму зараз пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Паводле пастановы суддзі Барыса Пігаля, адміністрацыйную справу вярнуліна дапрацоўку ў міліцыю па фармальных падставах. У прыватнасці, ч.2 арт.17.11 КаАП РБ прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні гэта не ўказана. Акрамя таго, апісанне абставін здзяйснення правапарушэння ў пратаколе не адпавядае дыспазіцыі ч.2 арт.17.11 КаАП РБ. Там таксама не ўказана, «з дапамогай якіх сродкаў распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, а ў прыкладзеных да пратакола матэрыялах адсутнічае пратакол агляду сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі», паведамляе БАЖ.

Як распавёў Юркоў сайту Pyx.by, да яго ўжо прыходзілі міліцыянты для складання новага пратаколу. Таму неўзабаве актывіст чакае новую позву ў суд.

Андрэй Юркоў — добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе № 82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за Юркова аддалі свае галасы 7,21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны