Навіны Навіны Беларусі

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў з Лідчыны

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў з Лідчыны

497 Праглядаў Вільнюс Ліда Бярозаўка
Сябры Руху «За Свабоду» з Лідчыны прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне.

Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаваняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання.

Гаворыць Гарадзенскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Вітольд Ашурак:

– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй.

Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная і беларуская нацыя мацнее.

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Год Каліноўскага

Апошнія навіны