Навіны Навіны Беларусі

У Гомелі адбылася вечарына прысвечаная Каліноўскаму

У Гомелі адбылася вечарына прысвечаная Каліноўскаму

626 Праглядаў Гомель
У Гомелі адбылася вечарына з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52, каб ушанаваць памяць героя.

Ініцыятар сустрэчы, сябра Рады Руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора распавёў, чаму вырашыў правесці вечарыну з нагоды перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага:

– Не ўсе ж мы маглі паехаць у Вільню, у кагосьці візы няма, грошай няма, не ўсе мы такія багатыя людзі, праца таксама. Таму мы ўвечары сабраліся. Я думаю, што мы ўсе павінны прасіць прабачэння ў Кастуся Каліноўскага і яго таварышаў за тое, што мы хоць фармальна і незалежная краіна, але краіна несвабодная.

Мы нават сёння не ў стане прыняць парэшткі тых людзей, якія ў свой час аддалі жыццё за нашу свабоду.

Вечарына ў грамадска-палітычным цэнтра па вуліцы Палескай была адзінай у паўмільённым горадзе, прысвечанай перапахаванню Кастуся Каліноўскага.


Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Год Каліноўскага

Апошнія навіны