Навіны Навіны Беларусі

Збой сістэмы: Глушкоў афіцыйна перамог Марзалюка на адным участку

Збой сістэмы: Глушкоў афіцыйна перамог Марзалюка на адным участку

611 Праглядаў Магілёў
Сябра Руху «За Свабоду» Яўген Глушкоў перамог, па дадзеным акруговай камісіі, на ўчастку № 11 Магілёўскай-Ленінскай акругі № 84. Гэта паведамілі пасля прызнання памылкі, кажуць, старшыню і сакратара нават пакаралі.

Памылка ўчастковага выбаркама

Пераліку галасоў на ўчастку №11 запатрабаваў экс-кандыдат Аляксандр Паўлаў. Ён падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію, паколькі ў выніковым пратаколе ў яго было толькі 12 галасоў. Ён выказаў здагадку, што гэта – фальсіфікацыя, бо там ён раней жыў, жывуць члены ягонай каманды і там было сабрана найболей подпісаў, паведамляе «Магілёўская Вясна».

Аказалася, што на гэтым жа ўчастку няправільна падлічылі галасы за экс-кандыдата, сябра Руху «За Свабоду» Яўгена Глушкова - замест 644 яму ўпісалі толькі 507.

Акруговая выбарчая камісія 26 лістапада прызнала памылку. Па словах намесніка старшыні акруговага выканкаму Таццяны Грышанавай, у копіі выніковага пратаколу сакратар няслушна ўпісала дадзеныя 5 кандыдатаў з 6.

«На гэтым участку Глушкоў абагнаў усіх у праўладнага Марзалюка ў некалькі разоў меней», - распавёў сайту Pyx.by незалежны назіральнік з кампаніі «Правабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Краўчанка.

Назіральнік жорстка раскрытыкаваў пры гэтым як лічбу яўкі (па ягоных падліках), так і самі лічбы («падліку не было». Кажа, што па выніку ніхто пераліку бюлетэняў не рабіў, «усе лічбы са столі ўзятыя».

«Акруговая камісія таксама толкам нічога не паведаміла. Вядома толькі, што пакаралі старшыню і сакратара ўчастковай камісіі, як пакаралі, не сказалі», - адзначыў Краўчанка.

Ягоную прапанову правесці адкрыты і аб'ектыўны падлік бюлетэняў не падтрымалі.

Мне казалі, што будуць галасаваць за мяне

Яўген Глушкоў не сумняецца, што сапраўды перамог на гэтым участку.

«Мы 17 лістапада наведалі гэтыя ўчасткі. Са словаў знаёмых ведаю пра тое, што за мяне планавалі галасаваць і галасавалі на тым жа Камбінаце шаўковых тканінаў, шмат супрацоўнікаў якога жывуць у гэтым раёне», - распавёў сайту Pyx.by Глушкоў.

Па ягоных словах, за яго галасавала шмат людзей, якіх ён нават не ведаў. Пра гэта сведчыла і тое, што калі яны з абласным каардынатарам Руху «За Свабоду» Пятром Мігурскім прайшлі па мясцовым прыватным сектары, не чакалі, што вялікая пазнавальнасць і казалі пра падтрымку.

«Людзям было цікава тое, што я быў тэлевядучым, мая супраца з «Белсатам, а зараз пайшоў у палітыку», - адзначыў экс-кандыдат.

Збой сістэмы

«Мы абышлі палову ўчасткаў, размаўлялі з людзьмі. І ў тым ліку каля ўчастка №11 казалі: «Мы ведаем Глушкова, за яго будзем галасаваць». Нічога дзіўнага, ён там жыве, яго там усе ведаюць. Ён рэальна мог перамагчы», - сказаў Pyx.by Пётр Мігурскі, дадаўшы, што таго ж Марзалюка не называў ніхто.

Але пры гэтым абласны каардынатар Руху «За Свабоду» скептычна ставіцца да агучаных лічбаў.

«Да лічбаў па выніках галасавання стаўлюся з глыбокім недаверам, як і ўсе беларусы. У нашай сітуацыі можна абмяркоўваць нейкія тэндэнцыі, але не лічбы. На ўчастку №11 адбыўся збой сістэмы арганізацыі выбараў, таму такі вынік», - заключыў Мігурскі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны