Навіны Навіны Беларусі

Станіслаў Шашок: «Я не сумняюся, што перамог»

Станіслаў Шашок: «Я не сумняюся, што перамог»

589 Праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» Станіслаў Шашок балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Паўднёва-Заходняй акрузе № 99.

«Мы правялі вельмі насычаныя два з паловай месяцы выбарчай кампаніі, падчас якой зрабілі шмат моцных і запамінальных івэнтаў: правялі „Канапляныя дзяды“, калілі кандыдата ў армію наўпрост на пікеце, зрабілі фінальны рэіў-мітынг на Зыбіцкай. Але галоўнае гэта тое, што мы з нуля стварылі Моладзевы Блок, і людзі дагэтуль натхняюцца і пішуць, каб мы абавязкова працягвалі гэтую справу», — распавёў Станіслаў Шашок.

Вынікамі кампаніі ён у цэлым задаволены. «Але калі казаць менавіта пра „выбары“ і вынікі галасавання, то карціна вельмі сумная. Мне вельмі сорамна, што чальцы выбарчых камісій здзяйсняюць злачынствы і пазбаўляюць будучыні нашую моладзь», — адзначыў малады палітык.

Станіслаў Шашок не сумняецца ў тым, «што рэальна перамог у Пятроўчшыне».

«Бо я малады кандыдат і так ці інакш працаваў са студэнтамі. Мяне таму і забралі міліцыянты з выбарчага участка пад час падліку галасоў, бо я намагаўся абараніць галасы сваіх выбаршчыкаў і патрабаваў пераліку. Думаю, прыйдзе час, калі чальцам выбарчых камісій прыйдзецца адказваць за гэтыя злачынствы», — падкрэсліў сябра Руху «За Свабоду».

У планах у яго далей развіваць Моладзевы Блок, палітызаваць беларускую моладзь, магчыма выходзіць у відэафармат.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны