Навіны Навіны Беларусі

Таццяна Шамбалава: «Мы не ведаем сапраўдных вынікаў галасавання»

Таццяна Шамбалава: «Мы не ведаем сапраўдных вынікаў галасавання»

589 Праглядаў Магілёў Шклоў
Сябра Руху «За Свабоду» Таццяна Шамблава балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Шклоўскай акрузе № 90.

«Знаёмыя выказвалі мне падтрымку, а ўвогуле людзі не вельмі цікавяцца выбарамі. Не ведаюць ні дзеючага дэпутата, ні кандыдатаў, не вераць, што дэпутаты могуць вырашыць іх нейкія праблемы», — распавяла Таццяна Шамбалава.

З запамінальнага з кампаніі экс-кандыдат прыгадала, што раёнкі «падрэзалі з праграмы кантакты» без узгаднення. «Схадзіла я паразмаўляць у магілёўскую раённую газету. Кажуць: „А мы раіліся з калегамі са шклоўскай, яны таксама не друкавалі“. Нібыта ўзгаднялі з камісіяй і вырашылі, каб усе кандыдаты былі ў роўных умовах, а ў тых кантактаў не было, значыць і ў мяне вырашылі прыбраць», — адзначыла палітык.

Па яе словах, у выніковых пратаколах ёй пазначылі каля 3% падтрымкі. «Мы не ведаем, што было насамрэч. Па водгуках назіральнікаў ніхто не лічыў нічога, пісалі ад балды. На дадзены момант мы ў такім становішчы, што не можам ведаць сапраўдныя вынікі», — падкрэсліла сябра Руху «За Свабоду».

«Мая грамадская праца працягнецца і пасля кампаніі і без кампаніі. Буду вырашаць мясцовыя праблемы, тое, што непакоіць жыхароў, старацца нешта змяняць і ў нашых умовах, прымушаць улады дзейнічаць», — заключыла Таццяна Шамбалава.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны