«Выбарчая кампанія прайшла добра. Асноўным быў збор подпісаў. Потым ужо публікацыя праграмы ў раннай газеце, выступ на тэлебачанні, дэбаты. Мяне папулярызаваць не трэба, амаль кожны ў раёне і так ведае», — адзначыў Андрэй Юркоў.
Палітык распавёў пра падтрымку людзей, у тым ліку сталага веку, што асабліва было прыемна.
Адно з абяцанняў Андрэя Юркова было аддаваць частку заробку дэпутата мясцовым жыхарам. «Я казаў тое, што людзям важна, тое, што іх турбуе ў дадзены момант», — падкрэсліў экс-кандыдат, дадаўшы, што рэагавалі на гэтую прапанову класна.
«Я не думаў, што можна стаць дэпутатам у гэтай сітуацыі. Не настолькі наіўны. Мне напісалі 7,2%. Людзі з камісіяў пры гэтым распавялі, што калі хадзілі па дамах: „Усе за цябе“. Раней такога не было. Я ні ад каго не патрабую сповядзі, сам разумею ўмовы», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду».
Ён лічыць, каб быў сапраўдны падлік галасоў, шансы на перамогу былі б вялікія: ёсць сапраўды пазнавальнасць, з
«Я жыву сярод гэтага народу. Трэба трымаць марку: працаваць сумленна, быць прыкладам для людзей. Рабі, што трэба, і будзь, што будзе», — заключыў Андрэй Юркоў.