Навіны Навіны Беларусі

Ягор Грышановіч: «Вынікамі» галасавання быццам плюнулі ў твар

Ягор Грышановіч: «Вынікамі» галасавання быццам плюнулі ў твар

722 праглядаў Гомель
Сябра Руху «За Свабоду» Ягор Грышановіч балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Прамысловай акрузе № 35.

«Прымаць удзел у выбарчай кампаніі было даволі цікава. Гэта добры вопыт. Асабліва было прыемна, калі людзі падтрымлівалі і праяўлялі сапраўдную зацікаўленасць», — распавёў Ягор Грышановіч.

Запомніўся яму найбольш інцыдэнт з пікетам у Заходнім мікрараёне Гомеля, калі на пікет фактычна напала мясцовая п’яная неадэкватная жанчына, на якую выклікалі міліцыю.

«Так званыя вынікі галасавання — гэта хлусня і падман! Такое адчуванне, што нахабна плююць у твар і кажуць: „Табе падалося“, а потым зноў плююць», — эмацыйна дадаў малады палітык.

Пры гэтым, дадаў сябра Руху «За Свабоду», хаця вынікі сфальсіфікаваныя, спыняцца ён не плануе. «Да наступных выбараў павялічу сваю пазнавальнасць як палітыка», — заключыў Ягор Грышановіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны