Навіны Навіны Беларусі

Ілля Дабратвор: «У людзей адабралі права выбару»

Ілля Дабратвор: «У людзей адабралі права выбару»

642 праглядаў Смалявічы Лагойск
Сябра Мінскай абласной Рады Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Лагойскай акрузе № 75.

«Саму выбарчую кампанію ацэньваю вельмі станоўча. Але шкада, што ў людзей адабралі права выбару», — заявіў Дабратвор.

Пры гэтым ён кажа, што пад час кампаніі было шмат новых людзей. «У дзень выбараў, пасля іх, я атрымаў шмат лістоў падтрымкі. Такую вялікую падтрымку атрымаў хіба ўпершыню за ўвесь час, — адзначыў палітык. — Амаль усе Калодзішчы галасавалі за мяне».

«Очень многие хотели видеть Вас в Палате представителей. Надеюсь к следующим выборам большее число избирателей узнают о Вас, о том как вы стараетесь, участвуете в решении важных для людей вопросах. Впервые мы всей семьей голосовали на парламентских выборах. И мы отдавали голоса не красивой предвыборной компании, не представителю партии. Мы голосовали за человека, которого знаем, знаем как живет и работает этот человек, для чего этот человек старается», — напісаў адзін з выбарцаў.

За час кампаніі Ілля Дабратвор правёў шэраг пікетаў, сустрэчы з выбарцамі ў Калодзішчах і Плешчаніцах, была і індывідуальная дапамога.

«Выніковая яўка рассмяшыла. Настолькі нахабна людзей яшчэ не падманвалі. Мне „намалявалі“ 4,2% — гэта другое месца па акрузе», — дадаў сябра Руху «За Свабоду».

Сярод парушэняў агітацыйнай кампаніі ён прыгадаў тое, што амаль не было спецыяльных стэндаў, а ў іншыя месцы вешаць плакаты было забаронена.

«Планую пасля кампаніі працягваць працу», — каротка заключыў Дабратвор.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны