Навіны Навіны Беларусі

Валянцін Цішко: «Выбарчая кампанія — гэта вялікі вопыт»

Валянцін Цішко: «Выбарчая кампанія — гэта вялікі вопыт»

598 Праглядаў Маладзечна
Сябра Руху «За Свабоду» Валянцін Цішко балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Маладзечанскай акрузе № 72.

«Выбарчая кампанія, гэта, безумоўна цудоўна. Вялікі вопыт за плячыма, прынамсі публічных выступаў перад працоўным калектывам, па тэлебачанні», — адзначыў Валянцін Цішко.

На пікетах, па ягоных словах, людзі рэагавалі па-рознаму, некаторыя бралі ўлёткі пачытаць не толькі сабе, але і суседзям. Экс-кандыдат падзякаваў камандзе Руху «За Свабоду» за маральную і фізічную падтрымку.

«Дзякуй сістэме за тыя лічбы, якія абнародвалі па выніках кампаніі. Не за вынікі. А за лічбы. Бо 3,7% галасоў, гэта як мінімум 2,5 тысячы чалавек падтрымкі. Гэтыя людзі стаміліся жыць так, як прапаноўваюць улады», — кажа палітык.

Па словах Цішко, сябры шэрагу ўчастковых выбарчых камісіяў назвалі яму іншыя лічбы, акрамя таго, падыходзілі на вуліцы выбарцы. «Ніхто з іх не сказаў: „Вы прайгралі“», — дадаў сябра Руху «За Свабоду».

«Сам удзел у кампаніі, тое, што мяне не знялі, дапусцілі, тое, што я з’явіўся ў бюлетэні — гэта перамога. І хай мы не выйгралі пакуль вайну, бітву выйгралі», — адзначыў Валянцін Цішко.

Наперадзе, кажа ён, прэзідэнцкая кампанія. «Мы сустрэнемся з выбаркамам, але ў якім статусе, не скажу, хай нервуюцца», — дадаў палітык.

«Безумоўна буду працаваць далей, хай дэпутат уступае у паўнамоцтвы, буду пытацца ўжо як выбарца, што ён рабіў тры гады і што цяпер робіць. Капітальны тролінг дэпутата я абяцаю», — заключыў Валянцін Цішко.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны