Навіны Навіны Беларусі

Іван Крук: «У мяне былі пікеты па ўсім раёне»

Іван Крук: «У мяне былі пікеты па ўсім раёне»

619 Праглядаў Астравец
Сябра Руху «За Свабоду» Іван Крук балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Смаргонскай акрузе № 59.

«Да маёй кампаніі мясцовыя жыхары ставіліся вельмі станоўча, - адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Іван Крук. - Казалі, што ўсё ім там ясна і зразумела».

Ён прыгадаў, што ні ў каго з ягоных суперніках пад час кампаніі не было ўлётак. «А ў мяне стаялі пікеты па ўсім раёне. Некаторыя казалі, канечне, пра ўзрост, але і шмат хто падтрымліваў», - адзначыў экс-кандыдат.

Палітык адзначыў, што вынікі адрозніваліся ў залежнасці ад раёнаў: найлепшы вынік паказаў Астравец і раёны (другое месца), найгоршы тая ж Смаргонь, дзе яго ведаюць горш.

«Працягнем працу. Наперадзе ў нас яшчэ адна вялікая выбарчая кампанія», - заключыў Іван Крук.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны