Навіны Навіны Беларусі

Вітольд Ашурак: «Наша мэта была заняць трыбуну і данесці інфармацыю пра каманду і ідэі»

Вітольд Ашурак: «Наша мэта была заняць трыбуну і данесці інфармацыю пра каманду і ідэі»

746 Праглядаў Бярозаўка
Гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Нёманскай акрузе № 56.

«Каб пракаментаваць сітуацыю з беларускімі выбарамі, працытую показку. У адным малым французскім горадзе у мэры балатаваўся адзін чалавек, які ў выніку атрымаў тры галасы. Жонка ўзяла за горла: „Я так і ведала, што ў цябе нехта ёсць“. Але гэта ў французаў, а ў нас галасы не лічаць, таму жонцы немагчыма даведацца, ці ёсць у кандыдата палюбоўнца», — адзначыў Вітольд Ашурак.

Па ягоным меркаванні, калі мы гаварым галасававанне ў Беларусі — гэта не вынік працы кандыдата ў дэпутаты ці арганізацыі, пры падтрымцы якой ён вылучаўся, не вынік азнаямлення з праграмай. «Гэта спецаперацыя сілавых структураў дыктатараў, таму ўсур’ёз ставіцца да тых вынікаў не варта», — падкрэсліў Ашурак, адзначыўшы, што калі мы смяемся, што праўладным «фаварытам» намалявалі па 78-80%, то здзіўляемся, што тым людзям, якія правялі сапраўдную кампанію, «далі» ад 0 да 10%.

«Чаму мы ў такіх умовах пайшлі на гэтыя выбары? Нашай мэтай быў не ўдзел у спецаперацыі, а сама выбарчая кампанія. І выбарчая кампанія экс-кандыдата ў дэпутаты Ашурка прайшла на выдатна. Магу сказаць гэта з усёй адказнасцю», — заявіў абласны каардынтар Руху «За Свабоду».

Па словах палітыка, наша мэта была «заняць трыбуну, з якой можна было данесці інфармцыю пра нашу каманду, заангажаваць людзей, паказаць, што ёсць альтэрнатыва».

«Гэтая задача была выкананая цалкам, а можа, і болей. Раблю гэты вынік па Бярозаўцы, дзе за мяне галасавалі цэлымі сем’ямі, пісалі смскі: „Вітольд, мы за цябе“. Паведамленняў было столькі, што калі іх палічыць усе і тое будзе болей, чым напісалі ў выніковым пратаколе. Гэта тая зваротная сувязь, якая дае магчымасць сказаць, што ёсць рост па ўсіх паказчыках», — падкрэсліў Ашурак.

«Гэта не было марна, гэта было сваечасова. Гэта было выдатна», — дадаў сябра Рады Руху, падзякаўшы сваёй камандзе і выбарцам за падтрымку.

Палітык нагадаў, што зараз у нас мэта не перамагчы ў класічным сэнсе, не зрабіць рэвалюцыю на вуліцы, а дагрукацца да розумаў людзей, каб зрабіць рэвалюцыю думак.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны