Навіны Навіны Беларусі

Уладзімір Няпомняшчых: Вакол усё прагніла, усю ўладу трэба мяняць

Уладзімір Няпомняшчых: Вакол усё прагніла, усю ўладу трэба мяняць

628 Праглядаў Гомель
Сябра Руху «За Свабоду» Уладзімір Няпомняшчых балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33.

«Людзі пад час кампаніі падтрымлівалі, я гэта адчуваў. Пад час пікетаў падыходзілі, цікавіліся праграмай, падтрымлівалі, прапаноўвалі сустрэцца для далейшай размовы», — распавёў Уладзімір Няпомняшчых.

Ён адзначыў, што праграма выклікала жывы інтарэс у гамельчанаў. «Я прапанаваў і адкліканне дэпутатаў, імпічмент Лукашэнкі, нагадаў пра прыбіральні за мільён даляраў, калі дзецям няма чым плаціць за лекі», — прыгадаў экс-кандыдат у дэпутаты.

Палітык адзначыў, што вакол усё прагніла, усю ўладу трэба мяняць.

«Планую і далей весці барацьбу са злачынным рэжымам», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».

Фота Леаніда Судаленкі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны