Навіны Навіны Беларусі

Уладзімір Сіманковіч: «Беларусам трэба альтэрнатыва»

Уладзімір Сіманковіч: «Беларусам трэба альтэрнатыва»

511 Праглядаў Віцебск
Віцебскі гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Сіманковіч балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе № 19.

«У выбарчых кампаніях абавязкова трэба ўдзельнічаць. Людзі цікавіліся, бралі ўлёткі, чыталі праграмы. Ім надакучылі ўлады, ім хочацца кагосьці з альтэрнатывы, з апазіцыі», — адзначыў Уладзімір Сіманковіч.

Асаблівую цікаўнасць ён адзначыў у жанчынаў за 60 год і моладзі. Атмасфера пікетаў яму спадабалася: хаця і трапляліся сярод наведвальнікаў і агрэсіўныя правакатары, але збольшага яна была добразычлівай. Асобную падзяку ён выказаў за прыезд на пікеты кіраўніцтва Руху «За Свабоду» і выступ старшыні, адзначыў салідарнасць сярод віцебскіх кандыдатаў Руху і дапамогу сябра Рады Хрыстафора Жаляпава.

«Па выніках гэтай кампаніі мы прааналізуем атрыманы досвед і выкарыстаем яго ў падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў. Спыніць палітычную дзейнасць нельга, яна павінна быць сталай», — заключыў Уладзімір Сіманковіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны