Навіны Навіны Беларусі

Аляксей Гаўруцікаў: «Людзі казалі: Мы за цябе»

Аляксей Гаўруцікаў: «Людзі казалі: Мы за цябе»

665 Праглядаў Віцебск
Сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў балатаваўся кандыдатам у дэпутаты на Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18.

Сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў балатаваўся кандыдатам у дэпутаты на Віцебскай-Чкалаўскай акрузе № 18.

«Гэтыя выбары закончыліся, як звычайна. Але праходзіла ўсё па-іншаму. Па выбарцам было адчуванне, ілюзія, што ўсё нармальна, ёсць шансы», — распавёў Гаўруцікаў.

З аднаго боку, па ягоных словах, людзям надакучыла, з другога, збіраліся ісці галасаваць. «Упершыню суседзі, знаёмыя казалі, што пойдуць галасаваць. „Мы за цябе“. І гэта стварарала ілюзію, што масавая падтрымка кандыдата прывядзе ў дэпутаты. Зараз я разумею, што гэта ілюзія, але такіх сімптомаў не было ніколі», — адзначыў сябра Руху.

Як мінімум, упэўнены Гаўруцікаў, гэта значыць, што вызначаны ўзровень падтрымкі беларусаў у нас ёсць.

Аляксей Гаўруцікаў звярнуў увагу на статыстыку па яўцы на галасаванні: там дзе было татальнае назіранне пад «Права выбару» яна была ніжэй у Віцебску на 20%. «Трэба было прайсці 50%, і яны яе прайшлі. Па выніку назірання яўкі 50% не было. Выбары не адбыліся», — падкрэсліў палітык.

Ён таксама прыгадаў, што на ўчастку № 60 ягонай акругі і выбаркам зарэгістраваў у протоколе яўку выбарцаў 42%. «Гэта і ёсць лічба рэальнай яўкі на акрузе», — адзначыў Гаўруцікаў.

«Насельніцтва вельмі дакладна ацэньвае сітуацыю, не давярае рэжыму і ў выніку ігнаруе выбары. Тых, хто залежны — студэнтаў, бюджэтнікаў, ваенных, працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, чыноўнікаў, хворых у бальніцах — пагналі на датэрміновае галасаванне і 30% атрымалі. Але трэба было 50%, гэта нацягвалі ўкідамі і іншымі падобнымі метадамі», — упэўнены экс-кандыдат.

З іншых метадаў ён прыгадаў, як ва Ушачах быў незалежны член участковай выбарчай камісіі. Там яго пасадзілі на ўчастак, там усё прыгожа. Але пад час галасавання на дамах узялі з сабой 120 бюлетэняў замест 20, колькі было ў спісах. «І ён нічога зрабіць не можа, пакінуць участак не можа. Сістэма прыдумляе, як падманваць і ў такой сітуацыі», — дадаў Гаўруцікаў.

Нам трэба, лічыць сябра Руху «За Свабоду», зараз рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі і вельмі добра адпрацаваць у назіранні.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны