Навіны Навіны Беларусі

Член акруговай камісіі заявіла пра фальсіфікацыі на выбарах

Член акруговай камісіі заявіла пра фальсіфікацыі на выбарах

602 праглядаў Віцебск
Сябра Руху «За Свабоду» Галіна Магучая была членам Віцебскай-Горкаўскай акруговай выбарчай камісіі. Пасля правядзення галасавання яна напісала асобны погляд пра фальсіфікацыі.

«На нашай акрузе назіралі 14 незалежных назіральнікаў, яны напісалі 6 скаргаў. На іх падставе я склала асобны погляд пра фальсіфікацыі выбары і непрызнанне іх вынікаў», — распавяла Магучая.

Па яе словах, для падрыхтоўкі спатрэбілася 1,5 гадзіны. «Мне давялося падпісаць пратакол і напісаць асобны погляд пра тое, што я выбары не прызнаю. Там напісала пра ўкіды, адзначыўшы, што асноўныя фальсіфікацыі праходзілі на папярэднім галасаванні», — патлумачыла сябра Руху.

Арганізоўваў назіранне на Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 сябра Рады Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

«Людзі прайшлі праз падрыхтоўку кампаніі назірання „Права выбару“, мы вырашылі, што накіруем іх на участкі 17 акругі. Па-першае, там былі незалежныя кандыдаты, па-другое, нам было вельмі важна, што член акруговай камісіі — сябра Руху „За Свабоду“ Галіна Магучая, якая зможа з дапамогай іх матэрыялаў падмацаваць сваё меркаванне ад уражання ад выбараў», — распавёў Жаляпаў.

Па ягоных словах, два чалавекі назіралі напрацягу датэрміновага галасавання, і яшчэ на шэсці ўчасткаў працавалі 12 чалавек у дзень выбараў.

«Назіранне праходзіла з праблемамі, быў вялікі ціск на людзей. Назіральнікі адзначылі вялікія парушэнні пад час галасавання», — дадаў Хрыстафор Жаляпаў.

Па гэтай акрузе ішоў ад улады старшыня гарвыканкаму Віцебска. У сваю чаргу Рух «За Свабоду» там прадстаўляў Аляксандр Ільінец.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны