Навіны Навіны Беларусі

Ашурак прапанаваў апублічніць план рэканструкцыі лідскіх ачышчальных сістэмаў

Ашурак прапанаваў апублічніць план рэканструкцыі лідскіх ачышчальных сістэмаў

627 Праглядаў Ліда Бярозаўка
Гродзенскі абласны каардынатар, кандыдат у дэпутаты Вітольд Ашурак накіраваў у Лідскі райвыканкам заяву з прапановай апублічніць план рэканструкцыі лідскіх ачыстных сістэмаў.

«Сёлета ў сістэме рэк Дзітва і Нёман адбылася экалагічная катастрофа. Згодна з вынікамі экспертызы Лідаскай санэпідэмстанцыі, крыніцай забруджвання сталі састарэлыя сістэмы Лідскай ЖКГ», - нагадаў Ашурак.

Па ягоных словах, варта ўлічыць занепакоенасць грамадскасць адсутнасцю інфармацыі і не дапусціць паўтарэння сітуацыі. Таму палітык прапанаваў «апублікаваць у мясцовай прэсе падрабязны план рэканструкцыі сістэм ачысткі» і «закласці ў бюджэт Лідскага раёну сродкі для фінансавання мер, якія цалкам выключаць магчымасць забруджвання навакольнага асяроддзя».

«Улады павінны быць таксама зацікаўленыя, каб захаваць спакой у рэгіёне і не разгойдваць сітуацыю, - патлумачыў свой зварот Вітольд Ашурак. - Калі наша ініцыятыва не будзе падтрыманая, мы знойдзем іншыя спосабы для ўплыва на іх».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны