Навіны Навіны Беларусі

Кацора зняўся з выбараў у знак пратэсту супраць недэмакратычных выбараў

Кацора зняўся з выбараў у знак пратэсту супраць недэмакратычных выбараў

556 Праглядаў Гомель
Кандыдат у дэпутаты, сябра Рады Руху «За Свабоду» Уладзімір Кацора накіраваў у выбаркам заяву аб складанні з сябе паўнамоцтваў кандыдата ў дэпутаты.

«Уступаючы ў гэтую т.зв. выбарчую кампанію я на ўсіх узроўнях сцвярджаў, што прадстаўнік апазіцыі можа ўдзельнічаць у ёй да канца толькі ў тым выпадку, калі у камісіях будуць прымаць удзел прадстаўнікі апазіцыйнага кандыдата. Як і, нажаль, чакалася ўлады зноў праводзяць выбары не для грамадства, а для сябе», - адзначыў у заяве ў выбаркам Кацора.

У гэтых варунках ён заявіў аб складанні з сябе паўнамоцтваў кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32.

Падставамі стала тое, што ніводны з прапанаваных апазіцыяй кандыдатураў у камісіі Сельмашаўскай акругі не быў уключаны, адмовай на прапанову ўключыць дадатковых прадстаўнікоў адказала і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны