Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах на Дзяды ўшанавалі памяць рэпрэсаваных

У Баранавічах на Дзяды ўшанавалі памяць рэпрэсаваных

226 Праглядаў Баранавічы
У Баранавічах у скверы ля крыжа «Ахвярам гвалту 1939-1953 гадоў», на месцы, дзе знаходзілася савецкая турма «Крывое кола», сябры Руху «За Свабоду», ТБМ і вернікі грэка-каталіцкай парафіі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных.

«Гэтая страшная турма была самай першай пабудовай саветаў, калі яны ў верасні 1939 году акупавалі нашу зямлю. У гэтай турме чырвоныя звяры „вызвалялі“ ад жыцця нашых дзядоў», — нагадаў баранавіцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.

Пад час акцыі прыгадалі не толькі тых, каго рэпрэсавалі, але і агулам усіх пацярпелых ад савецкай улады, распавёў брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

«Тых, каго проста забілі, каго маёмасці пазбавілі і прымусілі эміграваць. Мы адзначылі, што сённяшнія беларускія ўлады працягваюць палітыку камуністаў і адмаўляецца ад дэкамунізацыі», — адзначыў Казакевіч.

Асаблівую ўвагу выступоўцы надалі неабходнасці перад рэальнай пагрозай страты незалежнасці краіны аб’яднання ўсіх людзей з апазіцыйнымі поглядамі.

Напярэдадні акцыі сябры Руху «За Свабоду» зладзілі талаку, адрамантавалі крыж і прыбралі тэрыторыю.

Фота Анастасіі Хілько

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны