Навіны Навіны Беларусі

Вользе Дамаскінай вынесена папярэджанне

Вользе Дамаскінай вынесена папярэджанне

441 прагляд
У аўторак кандыдатку ад Руху «За Свабоду» ў Наваполацку выклікалі ў акруговую камісію, дзе паведамілі пра папярэджанне за агітацыю.

Па словах Вольгі Дамаскінай, прэтэнзія да яе была звязаная з выбарчым плакатам.
ольш за тыдзень таму ў Наваполацку, адбыўся пікет у падтрымку палітвязняў. На плакаціку было напісана “Далоў дыктатуру страху” і гэты выраз, як і бчб сцягі, відаць, дужа не спадабаліся мясцовай міліцыі. Але заява (данос) ад міліцыі паступіў толькі ў панядзелак, пасля таго як быў праведзены вялікі пікет з удзелам кіраўніцтва РУХа. На наступны дзень вынеслі папярэджанне. Лічу, што гэта папярэджанне за маю актыўнасць, за тое, што навапалачане мяне лічуць моцным кандыдатам. Камісія яшчэ не падрыхтавала рашэнне, хутчэй за ўсё для таго, каб я не паспела падаць скаргу", - распавядае Вольга Дамаскіна.


"Абсурдна і тое, што выраз "далоў дыктатуру страху" аднеслі да 47 артыкулу Выбарчага Кодэксу. Пад што гэта падпадае, - задаецца пытаннем Вольга. - Калі пад заклік да змены канстытуцыйнага строю, то цікава, што ўлады прызнаюць сябе "дыктатурай страху".


Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны