Навіны Навіны Беларусі

Дзяржаўная газета папрасіла прабачэння ў Кацоры

Дзяржаўная газета папрасіла прабачэння ў Кацоры

729 Праглядаў Гомель
«Гомельскія ведамасці» прынеслі прабачэнне кандыдату ў дэпутаты, сябру Рады Руху «За Свабоду» Уладзіміру Кацоры за апублікаваныя несапраўдныя дадзеныя пра даходы.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» і кандыдат у дэпутаты па Сяльмашаўскай акрузе ў Гомелі Уладзімір Кацора запатрабаваў ад выбаркама разабрацца, якім чынам у СМІ трапілі звесткі пра ягоныя даходы, якія значна перавышаюць сапраўдныя. Па выніку на некаторых сайтах Кацора трапіў у топ-6 багатых кандыдатаў вобласці.

Пасля скаргі выбарчая камісія адзначыла, што ў друкаванай версіі была апублікаваная правільная сума даходаў: 3350 рублёў за год. Аднак у электронным выглядзе дадзеныя былі скажоныя. «У наступным нумары вам будуць прынесеныя прабачэнні і ўказаныя на сайце правільныя дадзеныя», — паведаміў старшыня акруговай камісіі Невераў.

Пры гэтым у выбаркаме адмовіліся несці адказнасці за астатнія публікацыі, якія сталі вынікам перадруковак інфармацыі з дзяржаўнай газеты.

Публікацыю ўдакладнення пацвердзілі і «Гомельскіх ведамасцях». Намеснік галоўнага рэдактара газеты Румянцаў прынёс прабачэнні за публікацыю няправільных дадзеных.

«Я ўпэўнены што ў гэтых адказах не ўся праўда. Журналістаў „Гомельскіх ведамасцяў“ зрабілі крайнімі. Канечне ж, добра што яны выбачаюцца. Але гэтая „памылка“ была зроблена наўмысна для таго, каб спасылаючыся на афіцыйную газету т.зв. незалежныя рэсурсы (ПРО-Гомель, Наш Гомель), на якія улада не ўплывае, маглі размясціць інфармацыю. Там яна вісіць да гэтай пары», — пракаментаваў рашэнне Кацора.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны