
Суддзя Таццяна Панасюк разгледзела скаргу Сяргея Вакуленка, якога вылучала ПАГА «Рух за Свабоду».
Сяргей Вакуленка прасіў суд адмяніць рашэнні камісіі Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі № 3 і Брэсцкай абласной выбарчай камісіі аб адмове зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і зарэгістраваць кандыдатам па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3.
Ён выказаў суду сваю пазыцыю. Паводле якой ч.1 арт. 5 Канстытуцыі гарантуе грамадзкім аб’яднанням права ўдзельнічаць у выбарах. АВК-3 адмовіла яму ў гэтым праве спасылаючыся на ч.3 арт.60 i абзац 10 ч.1 арт.68 [1] выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На ягонае перакананне гэта супярэчыць канстытуцыі і АВК-1 прымаючы рашэнне мела кіравацца арт. 137 Канстытуцыі які гарантуе, што «...у выпадку разыходжання закона... з канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя».
Суд адрынуў довады апліканта і пакінуў рашэнні выбарчых камісій без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Нагадаем, што 24 кастрычніка суд у тым сама складзе пакінуў скаргу, яшчэ аднаго вылучэнца ПАГА «Рух за Свабоду» ў кандыдаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 Дзяніса Турчаняка без задавальнення.