Навіны Навіны Беларусі

Дзяніс Турчаняк: Канстытуцыя ўказвае, што гэтае права ёсць

Дзяніс Турчаняк: Канстытуцыя ўказвае, што гэтае права ёсць

940 Праглядаў Брэст
Cябра Рады Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк паспрабаваў аспрэчыць у Берасцейскім абласным судзе адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Па словах старшыні Берасцейскай абласной выбарчай камісіі Аляксандра Каляды, адмоўлена Турчаняку законна. З чым пагадзілася пракурор Аксана Гардзіенка і суддзя Таццяна Панасюк.

Кажа Аляксандр Каляда: – Выбары – гэта палітычнае мерапрыемства, і ў ім удзельнічаюць тыя арганізацыі, якія пераследуюць палітычныя мэты. Канстытуцыя мае непасрэдную адсылку да нарматыўна-заканадаўчага акта, якім з’яўляецца Выбарчы кодэкс, які канкрэтна ўказвае суб’ектаў, што могуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты.

Дзяніс Турчаняк лічыць адмову акруговай камісіі незаконнай, як і адмоўнае рашэнне суда. Таму што Выбарчы кодэкс, на які спасылаецца кіраўнік Берасцейскай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда, супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кажа Дзяніс Турчаняк:

– Непасрэнай забароны няма. Канстытуцыя ўказвае, што гэтае права ёсць. Тады ўносьце змены ў Канстытуцыю, каб я, як грамадзянін, чытаў пра тое, хто канкрэтна можа вылучаць. Прыбіраем тады грамадзянскія аб’яднанні.

Паводле Дзяніса Турчаняка, уся інтрыга ў тым, што апазіцыйных прэтэндэнтаў у кандыдаты проста баяцца рэгістраваць, каб не гаварылі на шырокую публіку лішняга, таго, што народ не павінен ведаць.

Па Берасцейскай вобласці былі вылучаны для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў 7 сябраў Руху “За свабоду”, па рэспубліцы -55. У рэгістрацыі адмоўлена ўсім.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны