Навіны Навіны Беларусі

Кандыдат у дэпутаты прапануе данабраць членаў выбаркамаў

Кандыдат у дэпутаты прапануе данабраць членаў выбаркамаў

985 Праглядаў Гомель
Сябра Рады Руху «За Свабоду», кандыдат у дэпутаты Уладзімір Кацора звярнуўся да старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай з адкрытым лістом.

Ужо больш за 20 гадоў выбары і рэферэндумы беларускай дэмакратычнай грамадскасцю і міжнароднымі інстытутамі не прызнаюцца свабоднымі і празрыстымі, а абраныя органы — легітымнымі, нагадаў у адкрытым лісце Уладзімір Кацора.

«Ёсць шмат пытанняў па заканадаўчай базе, але галоўнай перашкодай на шляху прызнання вынікаў галасавання з’яўляецца ўсё ж такі законапрымяняльная практыка і, у першую чаргу, неўключэнне ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў апанентаў улады, закрытасць працы створаных камісій і абсалютна закрыты падлік галасоў на участках», — лічыць сябра Рады Руху «За Свабоду».

Па словах Кацоры, не з’яўляецца выключэннем з гэтай заганнай практыкі і цяперашняя выбарчая кампанія. «У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32, дзе я балатуюся і ў цэлым па Гомельскай вобласці ў склад выбарчых камісій не ўключаны прадстаўнікі апазіцыі, у прыватнасці, — Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух „За Свабоду“», — адзначыў палітык.

У сувязі з тым, што камісіі ўжо сфармаваныя, ён прапанаваў Цэнтральнай выбарчай камісіі прыняць рашэнне «аб накіраванні кандыдатамі ў дэпутаты дадатковага члена участковай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу і правам удзелу у падліку галасоў».

Гэта не супярэчыць Выбарчаму кодэксу, да таго, большасць выбаркамаў сфармаваныя з меншай колькасцю членаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны