Навіны Навіны Беларусі

22 кандыдаты Руху «За Свабоду». Каго зарэгістравалі?

22 кандыдаты Руху «За Свабоду». Каго зарэгістравалі?

1092 праглядаў
З 52 прэтэндэнтаў у кандыдаты афіцыйна зарэгістраваныя толькі 22.

У гэтым годзе сябры Руху "За Свабоду" вылучаліся 3 спосабамі. Шляхам збору подпісаў, праз партыйнае вылучэнне і вылучэннем праз ПАГА Рух "За Свабоду".

Нажаль, вылучэнне шляхам збору подпісаў улады выкарыстоўваюць для выціскання моцных кандыдатаў. Так ня былі зарэгістраваныя старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч і ягоны намеснік Віктар Янчурэвіч, а таксама сябра Рады Руху "За Свабоду" Раман Кісляк, які вылучаўся ў складзе блоку супраць будаўніцтва акумулятарнага завода у Брэсце. У ягоную падтрымку былі здадзеныя 1400 подпісаў. У партыйных вылучэнцаў знаходзілі недакладнасці ў дэкларацыях, а вылучэнцам ад грамадзкага аб'яднання адмаўлялі ў рэгістрацыі са спасылкай на Выбарчы Кодэкс, не звяртаючы ўвагі на тое, што Канстытуцыя мае перавагу над любымі законамі і дэкрэтамі, а артыкулы 5, 69 і 137 Канстытуцыі сведчаць, што кандыдатаў могуць вылучаць, ня толькі палітычныя партыі, але і грамадзкія арганізацыі.

Дык каго ж зарэгістравалі?

Кандыдатамі ў дэпутаты сталі наступныя сябры Руху "За Свабоду":

1. Малашчанка Таццяна Сяргееўна, Баранавіцкая-Усходняя акруга №2

2. Ільінец Аляксандр Ігаравіч, Віцебская-Горкаўская акруга №17

3. Гаўруцікаў Аляксей Аляксандравіч, Віцебская-Чкалаўская акруга №18

4. Сіманковіч Уладзімір Альфрэдавіч, Віцебская-Чыгуначная акруга №19

5. Шчамлёў Аляксандр Міхайлавіч, Гарадоцкая акруга №21

6. Дамаскіна Вольга Фёдараўна, Наваполацкая акруга №24

7. Кацора Уладзімір Аляксандравіч, Гомельская-Сельмашаўская акруга №32

8. Непомняшчых Уладзімір Міхайлавіч, Гомельская-Цэнтральная акруга №33

9. Грышановіч Ягор Сяргеевіч, Гомельская-Прамысловая акруга №35

10. Каян Галіна Сцяпанаўна, Жлобінская акруга №40

11. Дудкін Яўген Якаўлевіч, Гродзенская-Кастрычніцкая акруга №50

12. Ашурак Вітольд Міхайлавіч, Нёманская акруга №56

13. Крук Іван Фёдаравіч, Смаргонская акруга №59

14. Цішко Валянцін Уладзіміравіч, Маладзечанская акруга №72

15. Дабратвор Ілля Мікалаевіч, Лагойская акруга №75

16. Юркоў Андрэй Мікалаевіч, Горацкая акруга №82

17. Каранкевіч Валерый Міхайлавіч, Крычаўская акруга №83

18. Глушкоў Яўген Аляксандравіч, Магілёўская-Ленінская акруга №84

19. Тышкавец Сяргей Анатольевіч, Магілёўская-Цэнтральная акруга №85

20. Мяцеліца Мікалай Міхайлавіч, Шклоўская акруга №90

21. Шамбалава Таццяна Пятроўна, Шклоўская акруга №90

22. Шашок Станіслаў Валер'евіч, Паўднёва-Заходняя №99


Адмоўлена ў рэгістрацыі:


Губарэвічу Юрыю Іванавічу
Янчурэвічу Віктару Вацлававічу
Кісляку Раману Мікалаевічу
Русевічу Аляксандру Віктаравічу
Яўмененцы Іне Мікалаеўне
Пантусу Сяргею Іванавічу
Турчаняку Дзянісу Вячаслававічу
Вакуленку Сяргею Мікалаевічу
Гундару Уладзіміру Тадэвушавічу
Козіку Алегу Юр'евічу
Рамановічу Аляксандру Мікалаевічу
Радкевіч Алене Іванаўне
Кучынскай Алене Генадзьеўне
Фаміной Алене Аляксандраўне
Сляпухіну Валерыю Васільевічу
Амяльковічу Віталю Леанідавічу
Філеню Алегу Мікалаевічу
Кушнярову Андрэю Віктаравічу
Мігурскаму Пятру Сцяпанавічу
Мудраму Дзмітрыю Канстанцінавічу
Лакотку Віталію Вацлававічу
Клікунову Андрэю Валер'евічу
Міхалевіч Алене Анатольеўне
Дашчынскаму Дзянісу Валер'евічу
Вязьміну Вячаславу Мікалаевічу
Шылу Ўладзіміру Аляксандравічу
Таболіч Вікторыі Андрэеўне
Казакевічу Юрыю Аляксандравічу
Жаляпаву Хрыстафору Савельевічу
Міхалевічу Аляксею Анатольевічу

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны