Навіны Навіны Беларусі

Сяргею Пятрухіну паведамілі, калі не сплоціць штаф — прызначаць грамадскія працы

Сяргею Пятрухіну паведамілі, калі не сплоціць штаф — прызначаць грамадскія працы

1176 Праглядаў Брэст
Берасцейскі блогер, прыхільнік Руху «За Свабоду» Сяргей Пятрухін не жадае сплочваць штраф у поўным памеры. Менавіта таму ён атрымаў ліст ад судовага выканаўцы Ленінскага раёна горада Берасця.

У ім гаворыцца, што калі сродкі не паступяць бліжэйшым часам, то могуць быць прызначаныя грамадскія працы або ўзбуджаная яшчэ адная крымінальная справа, — распавёў грамадскі дзеяч:

— Гэта крымінальнае пакаранне за паклёп і абразу ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС горада Берасце. Гэта ўсё раблю, як лічу патрэбным. Таму што, шчыра кажучы, я вінаватасць сваю не прызнаў. І сплочваць мне не хочацца. І гэта не вельмі прыгожа выглядае. У мяне апісалі маёмасць. Але маёмасці ў мяне няма. Гэтыя бедныя дзяўчынкі пісалі там прас, кухня.

Пакуль блогер Сяргей Пятрухін не мае намеру сплочваць штраф у поўным памеры, паколькі не лічыць себя вінаватым. Частка грошай была выплачана, дзякуючы неабыякавым берасцейцам.

Крыніца: virtualbrest.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны