Як патлумачыў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч, паколькі Канстытуцыя мае перавагу над любымі законамі і дэкрэтамі, а артыкулы 5, 69 і 137 Канстытуцыі сведчаць, што кандыдатаў маюць магчымасць вылучаць ня толькі палітычныя партыі, але і грамадcкія арганізацыі, нашы прэтэндэнты цягам апошніх дзён падалі ў выбарчыя камісіі поўныя пакеты дакументаў для рэгістрацыі кандыдатамі.
Нажаль, ЦВК, у абыход асноўнага закону, адмаўляецца адлюстроўваць гэтую падачу ў статыстычнай справаздачнасці на афіцыйным сайце, але пэўныя рэгіянальныя выканкамы ўсё ж адзначылі вылучэнцаў ад Руху на сваіх старонках.
Безпадстаўныя адмовы ў рэгістрацыі будуць абскарджвацца ў вышэйстаячых інстанцыях, у тым ліку ў беларускіх судах і ў Камітэце ААН па правах чалавека.