Навіны Навіны Беларусі

Выбарчая камісія ў Мінску злоўлена на перавышэнні паўнамоцтваў

Выбарчая камісія ў Мінску злоўлена на перавышэнні паўнамоцтваў

1941 прагляд
Патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду» Аляксандру Русевічу, затэлефанавала сябра Каліноўскай выбарчай камісіі № 108 Баннікава Алена Леанідаўна, з мэтай даведацца, дзе Русевіч плянуе збіраць подпісы ў бліжэйшы час.

У каментары прэс-службе Руху “За Свабоду”, сябра камісіі распавяла, што хацела праверыць падпісныя аркушы патэнцыйнага кандыдата і пахадзіць разам з ім па кватэрах, каб паглядзець, наколькі актыўна людзі адчыняюць дзверы. Раней такой практыкі ня было, але “ўсё цячэ, усё мяняецца” і зараз, па словах Баннікавай, акруговым камісіям паставілі задачу наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў.

Аляксандр Русевіч разглядае новыя метады працы камісіі, як ціск на патэнцыйнага кандыдата, з мэтай умяшальніцтва ў працу ініцыятыўнай групы дзеля перадачы інфармацыі канкурэнтам або дзяржаўным СМІ. Вылучэнец Руху збіраецца абскарджваць перавышэнне паўнамоцтваў з боку акруговай камісіі ў вышэйстаячую гарадскую камісію, і прыцягнуць да адказнасці прадстаўніцу Беларускай Аграрнай Партыі, сябра камісіі Баннікаву Алену Леанідаўну.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары 2019

Апошнія навіны