Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» заклікаў абараняць суверэнітэт усімі даступнымі сродкамі

Рух «За Свабоду» заклікаў абараняць суверэнітэт усімі даступнымі сродкамі

840 Праглядаў Мінск
Канферэнцыя Руху «За Свабоду» прыняла адмысловую рэзалюцыю у абарону незалежнасці Беларусі.

Дакумент быў прапанаваны як рэакцыя на інфармацыю ў расійскіх СМІ, пагрозу страты эканамічнага і палітычнага суверэнітэту Беларусі, экспансіянісцкую палітыку Расіі, адсутнасць рэакцыі кіраўніцтва краіны на гэтыя выклікі.

У арганізацыі лічаць, што парафіраванне праграмы эканамічнай інтэграцыі з Расіяй без шырокага абмеркавання з’яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі. Дзеля захавання суверэнітэту Беларусі Рух «За свабоду» запатрабаваў ад уладаў устрымацца ад заключэння гэтай дамовы, а таксама дэнансаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы «як неэфектыўную і супярэчную нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», аднавіць паўнавартасную мяжу паміж двума краінамі.

Таксама па меркаванню аўтараў заявы трэба зрабіць неадкладныя крокі для ўступлення Рэспублікі Беларусь у Раду Еўропы, заключыць двухбаковыя дамовы аб гарантыях тэрміновай вайсковай падтрымкі Беларусі ў выніку акупацыі або дыверсійных дзеянняў з падпісантамі Будапешцкага мемарандуму, правесці дэмакратычныя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары з улікам усіх заўвагаў і рэкамендацыяў з боку АБСЕ.

Рух «За Свабоду» заклікаў беларусаў «у выпадку любых спробаў аншлюсу Рэспублікі Беларусь сілавым шляхам ці шляхам эканамічнага паглынання выступіць у абарону суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны ўсімі даступнымі сродкамі» у адпаведнасці з Канстытуцыяй. У прыватнасці ў арганізацыі спасылаюцца на патрабаванні арт. 57 (“Абарона Рэспублiкi Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”).

У арганізацыі падкрэслілі важнасць правядзення шматвектарнай і збалансаванай знешняй палітыкі Рэспублікай Беларусь для захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама адпаведнасць еўрапейскай інтэграцыі нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Тэгі: заявы 48

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны