Навіны Навіны Беларусі

У Брэсце беларусы і палякі пасадзілі алею Раварыстаў

У Брэсце беларусы і палякі пасадзілі алею Раварыстаў

782 праглядаў Брэст
Удзельнікі нагадалі акцыяй пра неабходнасць Малога памежнага руху і спрашчэння перасоўвання паміж Беларуссю і Польшчай. Арганізатар кіраўнік агенцыі Propus і сябра Руху «За Свабоду» Яўген Скрабутан.

«Мы пасадзілі алею раварыстаў. Зрабілі гэта разам з калегамі, жыхарамі Тэрэспальшчыны, людзьмі, якія час ад часу прыязджаюць да нас у Беларусь як госці, як сябры», — распавёў сайту Pyx.by Скрабутан.

Па ягоных словах, алея Раварыстаў — гэта сімвал беларуска-польскага супрацоўніцтва. «Мы хацелі прыцягнуць увагу да неабходнасці спрашчэння ўзаемных паездак: нам трэба пешаходны пераход да Тэрэспаля, каб было прасцей наведваць адзін аднога, нам трэба Малы памежны рух, каб можна было без візаў прыязджаць да сваякоў», — падкрэсліў сябра Руху.

Удзельнікі акцыі пасадзілі алею з 20 японскіх сафораў. Як адзначыў Скрабутан, гэтыя дрэвы будуць расці некалькі стагоддзяў і нагадаваць пра 1000-годдзе Брэста, у год святкавання якога былі высаджаныя.

Пасадка алеі была ўзгодненая з уладамі: яны выдзелілі плошчу на набярэжнай, зацвердзілі ямкі пад дрэвы.

Па словах актывіста Руху, асноўны арганізатар акцыі агенцыя Propus, таксама ўдзельнікі ўдзячныя памежнікам, якія дапамаглі прыехаць польскім калегам.





Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны